+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Мінск: Актывісты «Гавары праўду» павіншавалі палітвязняў з Вялікаднем

28 сакавіка адбылася планавая сустрэча мінскіх патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты і актыву “Гавары праўду”, на якой было вырашана, акрамя надзённых пытанняў, яшчэ і павіншаваць палітвязняў з надыходзячым Вялікаднем.

Акрамя працы на сваіх акругах па зборы подпісаў і вырашэнню лакальных праблемаў у межах “Грамадзянскай дамовы”, мінскія актывісты не забываюць палітзняволеных Беларусі.

Напярэданні свята Божага Уваскрасення яны вырашылі праявіць салідарнасць з палітвязнямі, якія належаць да каталіцтва ды пратэстантызму. Таму святочныя паштоўкі з зычаннем падтрымкі, моцнага здароўя і веры ў Бога былі адасланыя Алесю Бяляцкаму, Змітру Дашкевічу, Яўгену Васьковічу ды Эдуарду
Лобаву.

zapraudu.info

28 марта 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі