+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Мінск: «Гавары праўду» накіравала калектыўны зарот жыхароў сталіцы да Урада краіны

Актывісты «Гавары праўду» накіравалі калектыўны зварот з подпісамі, сабранымі ў падтрымку прапанаваных паправак і дапаўненняў у Палажэнне «Аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў», у Савет міністраў і Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.

Збіралісь подпісы у тым ліку і на вуліцы Цнянскай, для жыхароў якой зараз вельмі актуальныя дадзеныя папраўкі. Бо зусім нядаўна гарадскія ўлады аднавілі спробы забудаваць спартыўную і дзіцячую пляцоўкі на скрыжаванні вуліц Цнянскай і завулка Якуба Коласа.

Нягледзячы на ​​пратэсты жыхароў і некалькі тысяч сабраных подпісаў супраць праэкту год таму, у лютым 2013 гарадския ўлады правялі паўторныя абмеркаванні, падчас якіх інвестар спрабуе інтэрпрэтаваць дзеючае Палажэнне выключна ў сваіх карысных інтарэсах.

Прапанаваныя актывістамі кампаніі «Гавары праўду» папраўкі і дапаўненні да Палажэння «Аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў» дазволяць зрабіць выкананне заканадаўства ў гэтай галіне больш зразумелым, а самае галоўнае больш справядлівым у адносінах да грамадзян. Бо адна з асноў прававой цывілізаванай дзяржавы — празрыстасць закона і яго няўхільнае выкананне!

Чакаем адказ з Урада Беларусі і спадзяемся на адказ па сутнасці.

Юрый Салодкі, zapraudu.info

27 марта 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета