+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Мінск не адрэагаваў на ацэнку АБСЕ судовым працэсам па 19 снежня

Рэакцыі беларускіх уладаў на падрыхтаваны АБСЕ маніторынг па выніку судовых спраў «аб масавых беспарадках 19 снежня» не было.

Але БДІПЧ АБСЕ гатовае да супрацоўніцтва з Беларуссю ў накірунку выпраўлення адзначыных у дакладзе недахопаў. Пра гэты намер расказаў дырэктар БДІПЧ АБСЕ Яніс Ленарчыч падчас 18-й сесіі Савета міністраў АБСЕ.

Яніс Ленарчыч: «Маніторынг судовых разбіральніцтваў, якія мелі месца 19 снежня 2010 года, — гэта адно з тых мерапрыемстваў, якое я б аднёс да ўзаемадзеяння з Беларуссю, кантактуем з вашай краінай. Гэта справаздача была апублікаваная зусім нядаўна, і ніякай афіцыйнай рэакцыі на яе не было. Але мы разлічваем на тое, што Беларусь праявіць зацікаўленасць да ўзаемадзеяння з нашым Бюро, з нашымі экспертамі па цэлым шэрагу рэкамендацый, што ўтрымліваюцца ў дадзенай справаздачы. І пацвярджаем нашу гатоўнасць да ўзаемадзеяння з уладамі Беларусі па такіх пытаннях, як забеспячэнне незалежнасці судовай улады і забеспячэння справядлівага судовага разбіральніцтва для ўсіх!».

Па словах Ленарчыча, ён у курсе таго, што ў нашай краіне запланаваныя нейкія судовыя рэформы. Праўда, не ведае, якія дакладна і ў чым іх сэнс. Але да супрацы ў накірунку паляпшэння беларускай судовай сістэмы адмыслоўцы АБСЕ з нашымі спецыялістамі гатовыя.

Што тычыцца будучых парламенцікх выбараў у Беларусі, то, па словах Ленарчыча, яшчэ ніякіх сігналаў з боку Цэнтрвыбаркама на гэты конт АБСЕ не атрымлівала і запрашэння прыняць удзел у назіранні за выбарамі пакуль не было. Але выказаў спадзяванне, што такое запрашэнне будзе.

Euroradio

6 декабря 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі