+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Мінск святкуе ўгодкі «Гавары праўду»

25 лютага з нагоды двухгадовага юбілею стварэння грамадскай кампаніі «Гавары праўду» у Мінску сабраліся яе актывісты.

Разам з імі святкаваў і лідар кампаніі — Уладзімір Някляеў. Нагадалі ўсё тое, што паспелі зрабіць, і што яшчэ не зрабілі, а павінны. Аддалі даніну павагі светлай памяці Святланы Андрэеўны Навумавай, якая стаяла каля самых вытокаў кампаніі, была яе духоўной і інтэлектуальнай натхняльніцай.

Атмасфера мерапрыемства нагадвала сустрэчу старых сяброў, якія многа перажылі разам, якім ёсць што сказаць адзін аднаму, ёсць што ўспомніць. Пілі каву, гарбату, частаваліся рознымі прысмакамі.

Уладзімір Някляеў чытаў свае вершы з новай кнігі «Лісты да Волі», якую ён напісаў падчас знаходжання ў турме СІЗА КДБ і пад хатнім арыштам.

Ён адзначыў, што і цяпер рэпрэсіі супраць кампаніі не спыняюцца. Яскравым прыкладам таго з’яўляецца арышт двух лідараў маладзёжнага крыла «Гавары праўду» «Zмена»Паўла Вінаградава і Аляксандра Арцыбашева, якім прысудзілі па 10 сутак за арганізацыю «пратэста лялек» у Мінску пару тыдняў таму назад.

Жартаўлівая акцыя салідарнасьці: мы помнім пра вас!

Але ціск улады не здольны перашкодзіць актывістам кампаніі рабіць сваю годную справу — змагацца за правы суайчыннікаў, змагацца за празрыстаць дзяржавы, змагацца за тое, каб, урэшце рэшт, дзяржава стала па сапраўднаму дзеля грамадзяніна,  а не дзеля чынавенства і іх хаўруснікаў.

Падарункі для жонак палітвязняў — Святлане Вінаградавай і Марыі Арцыбашавай

Напрыканцы вечарыны Уладзімір Някляеў пажадаў не толькі прысутным, але і ўсім актывістам з розных куткоў краіны бадзёрасці духу, аптымізму, новых поспехаў у той карыснай штодзённай працы, якую яны робяць дзеля людзей, дзеля будучыні сваёй Радзімы — роднай Беларусі.

zapraudu.info

 

26 февраля 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі