+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Мінск: жыхары вуліцы Ракаўскай звярнуліся па дапамогу да дэпутатаў «Грамадзянскай дамовы»

На вуліцы Ракаўскай у доме № 27 плануецца капрамонт, якога жыхары вельмі доўга чакалі.

Але радаваліся навіне жыхары не доўга, бо ўлады вырашылі на час рамонту выселіць іх. Болей за тое, па некаторай інфармацыі, гэты дом могуць знесці, на яго месцы пабудаваць бізнэс-цэнтр, а жыхароў рассяліць па іншых раёнах Мінска.

На пачатку тыдня з гэтай праблемай жыхары дома звярнуліся да мінскіх дэпутатаў «Грамадзянскай дамовы» кампаніі “Гавары праўду”.

Мы чакалі гэтага рамонту, але калі прайшла інфармацыя пра тое, што дом могуць знесці, бо на яго палажыў вока спадар Чыж, мы вырашылі дзейнічаць. Праз улеткі даведаліся, што ёсць кампанія “Гавары праўду”, якая дапамагае мінчукам па аналагічных справах. Таму вырашылі звярнуцца да яе,—кажа Сяргей, жыхар дома па Ракаўскай, 27.

Сябры кампаніі пракансультавалі грамадзян. Было прынятае рашэнне аб пачатку збора подпісаў пад зваротам у Мінгарвыканкам з патрабаваннем не высяляць жыхароў дома на перыяд капітальнага рамонту.

І ўжо ў пятніцу, 29 сакавіка, мясцовыя жыхары занеслі зварот у Мінгарвыканкам.

Юрый Салодкі, zapraudu.info

 

29 марта 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі