+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Міхась Пашкевіч: Ад таго, што адбываецца, найбольш выйграе ЕС (відэа)

Абвастрэнне адносінаў беларускіх уладаў з Еўрасаюзам, якое вылілася ў кансалідаванае адкліканне краінамі ЕС паслоў з Мінску, і яго магчымыя наступствы каментуе БелаПАН актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Міхась Пашкевіч:

«З боку беларускага ўладара гэта такая спроба вярнуць папулярнасць сапраўды народную, эмацыйную — калі людзі бачаць, што вось ён, той самы Лукашэнка, зноў на кані, ён можа, як і раней з Драздоў, паперці ўсіх амбасадараў за дзве хвіліны.

Іншая справа, мне падаецца, яны не чакалі такой кансалідаванай рэакцыі, што ўсе амбасадары з’едуць. Ідэолагі з Адміністрацыі прэзідэнта любілі смяяцца: што ваш Еўрасаюз, няма ніякай кансалідаванай пазіцыі, вось у нас, Беларусі, ёсць адна пазіцыя. Дарэчы, беларускія ўлады падставілі сваіх партнёраў са Славеніі, Латвіі, якія раней паціху, але выцягвалі Лукашэнку з пасткі. Зараз гэтыя дзяржавы, не самыя буйныя ў Еўрасаюзе, абцяжараныя абавязкамі, вымушаныя падпарадкоўвацца агульнай салідарнасці».

«У беларускай улады зараз — далёка не лёгкія часы, — лічыць Пашкевіч. — Упэўнены, што ў МЗС да ночы сядзяць і думаюць, як гэтае пытанне хутчэй вырашыць. Пры ўсёй добрай міне, якую яны робяць».

«Ад таго, што адбываецца, найбольш выйграе ЕС, — лічыць актывіст. — Ён разрубіў гэты гордзіеў вузел, каторы зацягваўся ўжо колькі гадоў. Кшталту гандаль палітвязнямі, пастаянныя абвінавачванні ў тым, што яны — не прынцыповыя і патакаюць Лукашэнку. Зараз яны папросту ўмылі рукі, і мы вінаватыя ў гэтым самі. Мы чамусьці лічылі, што Брусель, Страсбург, Вільня ці Варшава чымсьці нам абвязаныя. Нічым не абвязаныя! І вось зараз разграбаць усё гэта… будзем мы самі. Так што, у выніку, прайграла беларуская апазіцыя, беларуская дзяржава, прайграў Лукашэнка. А Еўрасаюз выйшаў сухім з вады. І яшчэ вялікае пытанне, як зараз будуць вяртацца амбасадары. Бо гэта больш патрэбна Лукашэнку, чым Еўропе».

Крыніца: NAVINY.BY

2 марта 2012

Коментарии

  • Настя2 марта 2012 #

    Все правильно сказано!
    Да еще Россие сйечас не до нас, Путину нужно удержать власть самым «демократическим» способом…

  • Мельнік2 марта 2012 #

    Выснова слушная. Бо незалежна ад таго, на чыім баку будзе гуляць Бруксэля, Беларусь, як дзяржаўнае утварэнне, будзе заўсёды ў пройгрышу. Таму тую хеўру трэба трымаць ад нашых справаў як найдалей…

  • Дементор2 марта 2012 #

    ЕС себя в обиду никогда не даст. Но спасибо, что хотя бы так помогают…СОЛИДАРНОСТЬ!

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі