+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Моладзевыя лідары, хто яны? (круглы стол на сядзібе БНФ)

На сядзібе БНФ адбыўся круглы стол “Моладзевае лідарства: палітычная і грамадская актыўнасць”.

Мерапрыемства было зладжанае мінскай філіяй кампаніі “Гавары праўду”. У ім узялі ўдзел прадстаўнікі наступных арганізацый:

Алесь Крот, МПГ “Студэнцкая рада”
Станіслава Гусакова, ampby.org
Павел Яловік, ГА “Альтэрнатыва”
Настасся Дашкевіч, “Малады фронт”
Зміцер Кавалгін, «Маладыя дэмакраты» (моладзевае крыло АГП)
Уладзімір Лемеш, Еўрапейская Беларусь
Аляксандр Арцыбашаў, моладзевая арагнізацыя “Zмена”
Ганна Курловіч, Юрась Салодкі і Сяргей Карбановіч, кампанія “Гавары праўду”

У ролі мадэратара выступаў Ігар Драко.

Пытанні, якія былі вынесеныя на круглы стол, тычыліся, галоўным чынам, накірункаў дзейнасці моладзевых арганізацый (палітычных і трэцяга сектара) і ўвогуле грамадскай актыўнасці беларускай моладзі

Прысутныя пагадзіліся, што ў цяперашні час “закручвання гаек” мае сэнс канцантравацца не на адкрытых палітычных акцыях, а на культурніцкіх, адукацыйных ды іншых праектах. Такі падыход дае магчымасць прыцягнуць увагу моладзі да актыўнасці, на звязанай з ініцыятывамі дзяржаўных арагнізацый кшталту БРСМ.

Дарэчы, у сувязі з БРСМ узнікла спрэчка. Частка ўдзельнікаў круглага стала пагадзілася, што пэўная супраца з БРСМ магчымая – вядома, не ў палітычным рэчышчы, а ў дзейнасці на сацыяльным ці культурным полі. Як адзначыла Станіслава Гусакова, для супрацы з БРСМ дастаткова і таго, каб яго чальцы падхапілі ідэю, прапанаваную той ці іншай “апазіцыйнай” моладзевай арганізацыяй, бо ў апошніх часцяком няма сродкаў для рэалізацыі ідэяў і задумак.

Што тычыцца супрацы моладзевых рухаў, то тут, здаецца, усё значна лепей, чымся ва “ўзрослай” апазіцыі. Ніхто з прысутных не сказаў, што між імі ёсць супярэчнасці, якія б заміналі ім плённа працаваць разам.  Галоўнае, каб ніхто звонку не настойваў на штучным аб’яднанні. Яднаюцца не дзеля яднання, а дзеля рэальнай справы.

Цікава, што на сустрэчу абяцалі прыйсці, але не прыйшлі тыя, хто вельмі актыўна посціць у сацыяльных сетках. Чаму не прыйшлі? Запытаемся іх пра гэта ў сацыяльных сетках.

zapraudu.info

22 марта 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Беларусь не только Минск»: форум регионального развития в Бобруйске