+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Монополизация символов

Если бы гражданская кампания «Говори правду» в этот день не проводила очередной круглый стол из цикла «На чем базируется и как укрепить суверенитет Беларуси?», где рассматривались вопросы государственной символики, вряд ли кто-то из вип-инакомыслящих добровольно согласился бы сесть рядом с нынешним государственным флагом. Слишком вызывающе.

Так что в этом плане я искренне сочувствую ставшему политиком поэту В. Некляеву. На фоне красно-зелёных колеров Владимир Прокопович смотрелся (скажем, политкорректно) немного непривычно. Как и известный философ Валентин Васильевич Акудович, кстати.
Дабы ни у кого в дальнейшем не было вопросов сражу же скажу, что именно так и задумали организаторы, разместив рядом бело-красно-белый и красно-зеленый флаги.
В свете последних (прежде всего, украинских) событий: «Только единство сторонников двух флагов гарантирует нам сохранение государства и его развитие». Таково мнение заместителя председателя кампании Андрея Дмитриева, и с ним довольно трудно не согласиться. Хотя это и вызовет критику. И со стороны власти, и со стороны оппозиции.
Первое доказывает то, что именно в день СОСТОЯВШЕГОСЯ круглого стола НЕ СОСТОЯЛСЯ проансированный ранее «Марш незалежнасці», который и планировалось провести под двумя упомянутыми выше флагами.
Второе может подтвердить работник минского завода «Интеграл» Руслан Веремей, который на акцию в честь Дня Воли 25 марта отважился прийти с двумя флагами— бело-красно-белым и красно-зеленым.
Услышанные по этому поводу слова (их было большинство), довольно красноречиво говорят о «трудном наследии монголо-татарского ига”, что “отметилось” в нашей истории в том числе, и матерщиной.
Палову артыкула я спецыяльна напісаў менавіта на рускай мове. Па-першае, гэта (як і сімвалы) вельмі красамоўна дэманструе пэўны”дуалізм” сучаснага беларускага грамадства. Па-другое, так будзе больш зразумела тым, хто адчувае сябе “ русским со знаком качества».

Вельмі сумніўна, што яны, разам з вядомымі апалагетамі ўлады будуць абараняць незалежнасць краіны ў выпадку рэальнай пагрозы. Хутчэй за ўсё наадварот, таму я цалкам не падтрымліваю тых, хто праводзіць прэвентыўныя “зачысткі” іншадумцаў. Альбо тыя не разумеюць, што апірацца можна толькі на тое, што супраціўляецца. Альбо не збіраюцца супраціўляцца ўвогуле…

Другая справа, ( цалкам згодны з экспертам «Ліберальнага клуба» Вадзімам Мажэйкам), што з моманту змены дзяржаўнай сімволікі прайшло ўжо 19 год, пад сённяшнім сцягам вырасла цэлае пакаленне. Палітычны падтэкст іх цалкам не хвалюе, а вось колькасць гэтых людзей павінна хваляваць любога, хто называе сябе палітыкам. З такой высновай пагадзіўся нават намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў, які, як і трэба было чакаць, нагадаў, што гістарычныя карані бел-чырвона-белай сімволікі значна больш трывалыя, чым сучаснай.

Апошнюю тэзу прымаюць у тым ліку і адэкватныя прыхільнікі нечага чырвона-зялёнага, не кажучы ўжо пра тых, каго сёння называюць апазіцыянерамі, таму я цалкам згодны з прапановай спадара Акудовіча прыдаць бел-чырвона-беламу сцягу статус нацыянальнага, дабіцца ў Мінкульце рашэння прызнаць яго гісторыка-культурнай каштоўнасцю, а потым паступова зрабіць дзяржаўным сімвалам Беларусі. Уладзімір Некляеў прытрымліваецца больш радыкальных поглядаў і лічыць, што “усё трэба рабіць адразу і вельмі хутка”.

Не стану прытрымлівацца канкрэтнай кропкі гледжання, хаця больш сімпатызую пэўнаму радыкалізму, бо галоўным зараз лічу зусім не гэта. На мой погляд, ніхто не мае рацыі манапалізаваць нешта адно, і цалкам адрынаць іншае. Інакш страцім усё.

Александр Томкович, «Свободные новости +»

 

15 мая 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі