+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

«МУДРЫ» СТАЛІН І «ДУХОЎНАЕ АДРАДЖЭННЕ» ПРЫ БАЛЬШАВІКАХ. Пра што пішуць у школьных газетах

«Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі ў кожнага пакалення выклікае свае асацыяцыі. Ужо не засталося ў жывых сведкаў штурму Зімняга. Затое дзяды нашы памятаюць прамову Сталіна, агучаную з трыбуны Маўзалею на Краснай плошчы ў лістападзе 41-га: “Ні кроку назад, за намі Масква!!”»

Гэта не ўрывак з газеты часоў СССР. Гэта фрагмент артыкула ў вучнёўскай газеце гімназіі №3 Маладзечна.

«Кастрычніцкая рэвалюцыя змяніла лёс Беларусі, дала магутны імпульс сацыяльнаму і духоўнаму адраджэнню нашага народа. (…) Адметныя рысы сучаснай Беларусі — палітычная і эканамічная стабільнасць, грамадзянская згода і клопат аб людзях. Наша краіна ўпэўнена ідзе па выбраным народам шляху развіцця, у аснове якога — завешчаныя Кастрычнікам ідэалы міру, свабоды, роўнасці і справядлівасці».

Гэтыя цытаты вучаніца маладзечанскай гімназіі, якая рыхтавала артыкул да чарговай «рэвалюцыйнай» гадавіны, хутчэй за ўсё пазычыла ў падручніку па ідэалогіі.

Два дзясяткі радкоў надзвычай яскарава характарызуюць, якую кашу ў галаве сучасных школьнікаў прадукуе гэтая самая ідэалогія. Тут і духоўнае адраджэнне беларусаў дзякуючы бязбожнікам-бальшавікам, што панішчылі храмы, і «мудры» Сталін, які фактычна паставіў па-за законам сотні тысяч савецкіх салдатаў, што трапілі ў палон, і прыпарушаны нафталінам шлях да светлай будучыні.

«Наша ніва» 

16 июня 2013

Теги:

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі