+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Мясцовыя выбары — гэта пляцоўка для камунікацыі з людзьмі.

У Мінску стартавала кампанія па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Мінскага гарадскога савета ад кампаніі «Гавары праўду».

У 16.30 у офісе кампаніі сабраліся  патэнцыйныя мінскія кандыдаты. Перад прысутнымі выступіў лідар кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў.

foto

У Мінску зарэгістравана 17 ініцыятыўных груп. Гэта добры вынік. Кампанія «Гавары праўду» закрывае трэць выбарчых акругаў горада. У перыяд рэгістрацыі ініцыятыўных груп у нас не было ніводной адмовы на рэгістрацыю.

Я веру ў кожнага з вас. Сёння пачынаем сваёй сталічнай камандай збор подпісаў. Не сумняваюся, што кожны з вас збярэ неабходныя для рэгістрацыі 150 подпісаў і стане кандыдатам.

Сёння людзі больш ахвотна аддадуць голас за дэмакратычнага кандыдата, чым за кандыдата ад улады. Веру, што большасць з вас пераможа на выбарчых участках. Але гэта не азначае, што вы будзеце ўнесены ў спіс дэпутатаў. Улада нам гэтага не дасць.

Дзякуй вам за рызыку. Кожны з вас разумее, што шанцаў стаць дэпутатам вельмі мала. А атрымаць непрыемнасцяў — вельмі шмат.

Дзякуй вам за тое, што правільна зразумелі і падтрымліваеце ідэю Народнага рэферэндуму. Мы будзем разам з вамі хадзіць і збіраць подпісы ў падтрымку Народнага рэферэндуму.

Мясцовыя выбары для нас сёння — гэта пляцоўка магчымасці камунікацыі з людзьмі. У нас няма іншых шырокіх легальных магчымасцяў. Улада нас моцна абмяжоўвае. І гэтую магчымасць нам варта выкарыстоўваць спаўна. Дзякуй вам за разуменне.

Для чаго нам патрэбен Народны рэферэндум? Наша мэта — кардынальныя перамены ў краіне. Хопіць дыктатуры. Наша мэта – 2015 год. Наша сённяшняя праца — гэта праца пад альтэрнатыву, пад таго кандыдата, які ў 2015 годзе пойдзе на выбары.

Мы ўсе хочам, каб перамены ў нашай краіне адбыліся як мага хутчэй. І дзякуй вам за тое, што вы не пабаяліся, а ўжо сёння занялі актыўную пазіцыю ў дасягненні мэты — дэмакратычных пераменаў у краіне.

foto

zapraudu.info

21 января 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі