+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Мясцовыя ўлады нажываюцца на прыватызацыі?

Падчас прыватызацыі кватэр улады ўстанавілі неабгрунтавана высокую аплату за сцены.

Калі ў 1998 годзе за ўсю аднапакаёвую кватэру заплацілі 3 тысячы даляраў, то цяпер толькі за сцены павінны даплаціць 5 тысяч даляраў, кажа актывіст кампаніі „Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў, які дапамагаў жыхарам дома:

Лазаренков

— На агульным сходзе з грамадзянамі гэтага ж дома было прынята рашэнне пра тое, што кіраўніцтва прадставіць поўныя разлікі – адкуль бярэцца сума, як ствараецца гэтая сума. На сённяшні дзень кааператыў не мае ніякага дакумента. Была дамоўленасць, што такі дакумент паступіць, тады можна будзе зрабіць незалежную экспертызу і пралічыць усе кошты.

Сябрам кааператыва16 год таму ўлады прапанавалі паўразбураны будынак, які будавала мясцовая фабрыка „Белкельме” для сваіх работнікаў. Будаўніцтва спынілася на пачатку 90-х. Будынак фабрыка перадала мясцовай уладзе бескаштоўна. Кааператыў стварылі ў асноўным работнікі „Белкельме”, для якіх будаваўся дом.

Беларускае Радыё Рацыя

2 декабря 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета