+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

На другім этапе агульнанацыянальнай дыктоўкі ў Бабруйску пісалі лісты палітвязням

У Бабруйску 15 сакавіка адбыўся другі этап агульнанацыянальнай дыктоўкі. Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні дыктоўкі прынялі мясцовыя актывісты кампаніі “Гавары праўду”.

Актывістка кампаніі “Гавары праўду” Вольга Піманава падрыхтавала і зачытала даклад, прымеркаваны да Дня Канстытуцыі, у якім распавяла аб гісторыі стварэння Канстытуцый у нашай краіне. Пасля прысутныя на мерапрыемстве дэмакратычныя актывісты напісалі дыктоўку на верш Лявона Цімохіна “Малітва”. На аркушах з вершамі яны пісалі віншаванні з надыходзячым Днём Волі і клалі ў падпісаныя для кожнага з палітвязняў канверты.

– Актывісты “Гавары праўду” прынялі самы актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні другога этапа агульнанацыянальнай дыктоўкі, – распавядае Вольга Піманава. – Мы напісалі своеасаблівые віншаванні з Днём Волі ўсім беларускім палітвязням і сёння іх даслалі. Зараз думаем, як яшчэ можна падтрымаць гэтых мужных людзей.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Ірына Беганкіна, zapraudu.info

16 марта 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі