+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

На пікеце «Гавары праўду» выбарцы сварыліся з чальцом выбарчай камісіі (відэа)

Грамадзянская кампанія «Гавары праўду» правяла каля Камароўскага рынку ў Менску пікет дзеля падтрымання сваіх кандыдатаў на мясцовых выбарах.

На пікеце, які цягнуўся прыблізна гадзіну, выступілі старшыня кампаніі Уладзімір Някляеў, ягоны намеснік Андрэй Дзмітрыеў, а таксама «капітан» менскай каманды кандыдатаў Ігар Драко.

На мясцовых выбарах кампанія «Гавары праўду» выступае з праграмаю «Зручны горад», у Менскі гарадскі савет яна вылучыла 17 кандыдатаў.

Паводле вынікаў выбранай стратэгіі, у «Гавары праўду» самы высокі рэйтынг сярод апазіцыйных структураў, заявіў на пікеце Уладзімір Някляеў. 

Палітык падкрэсліў: «Не хачу быць кандыдатам ад апазіцыі — ні адзіным, ні двуадзіным, ні трыадзіным. Хачу быць кандыдатам ад большасці».

Увесь час, што праходзіў пікет, яго здымалі на камеры людзі ў цывільным.

Побач з пікетам «Гавары праўду» размесціліся чатыры пікеты, зарганізаваныя рэспубліканскаю арганізацыяй «Белая Русь». Людзей на гэтых пікетах, паводле ацэнкі БелаПАНу, было значна менш, чымся каля пікету кампаніі «Гавары праўду».

Прадстаўнік выбарчай камісіі Савецкага раёну Менску Пётр Салаўёў прысутнічаў на пікеце «Гавары праўду». «Я прыйшоў паглядзець, як збіраюць подпісы за кандыдатаў», – заявіў ён. Аднак, паводле Салаўёва, збор подпісаў за ініцыятыву «Народны рэферэндум», які праводзіўся на гэтым пікеце, парушае Выбарчы кодэкс. Разам з тым, якую менавіта норму Выбарчага кодэксу парушае збор подпісаў, Салаўёў не змог адказаць. «Я збіраюся скласці акт аб парушэнні», – заявіў ён.

Мінакі, якія сабраліся каля пікету кампаніі «Гавары праўду», негатыўна адрэагавалі на з’яўленне прадстаўніка выбаркаму і пачалі абараняць пікетчыкаў, а таксама патрабаваць ад Салаўёва забяспечыць правядзенне сумленных выбараў: абсталяваць участкі празрыстымі урнамі, дазволіць маніторынг падліку галасоў і не знішчаць бюлетэняў адразу пасля выбараў.

Пасля спрэчак з абуранымі людзьмі прадстаўнік выбаркаму адышоў да пікетаў РГА «Белая Русь».

Паводле матэрыялаў БелаПАН і тэлеканала «Белсат» 

25 января 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета