+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

На сядзібе БНФ адбылася прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца «Люблю Беларусь» на рускай мове

Прэзентацыю праводзіў бацька палітвязня — Кастусь Севярынец.

На беларускай мове кніга выйшла яшчэ ў 2005 годзе. У Кастуся Севярынца ўзнікла ідэя перакласці яе на рускую. Некалькі гадоў ён займаўся перакладам. І вось нарэшце з’явіўся электронны варыянт кнігі.

На пытанне «Чаму вы вырашылі выдаць кнігу ў перакладзе?» спадар Севярынец адказаў, што зрабіў гэта з прагматычных прычынаў: для папулярызацыі Беларусі ў іншых краінах, у першую чаргу тых, што мяжуюць з Беларуссю.

Электронны варыянт кнігі можна ўжо цяпер знайсці на сайце Паўла Севярынца, а друкаваная версію, мажліва, з’явіцца ўлетку.

Ад кампаніі «Гавары праўду» на прэзентацыі прысутнічаў Сяргей Вазняк.

zapraudu.info

12 февраля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі