На ўпарадкаванне берасцейскага мікрараёна Рэчыца няма грошай
У берасцейскіх гарадскіх уладаў няма грошай на тое, каб выканаць тыя будаўнічыя працы, у якіх ёсць патрэба ў мікрараёне Рэчыца.
Такі адказ атрымалі актывісты кампаніі “Гавары праўду” ад Берасцейскага гарадскога выканаўчага камітэту. Прычынаю немагчымасці абсталявання вуліцы Сонечнай тратуарамі, рамонтам дарожнага пакрыцця і ўсталявання водаадводу стала скарачэнне бюджэтнага фінансавання.
Актывіст кампаніі “Гавары Праўду!” Ігар Маслоўскі адзначыў, што дакументацыя па рамонту ўжо падрыхтаваная, але ён так і не рэалізаваны:
— Мы не адмаўляем, што гэтыя праблемы ёсць. Яны сапраўды ёсць, гэта пацверджана людзьмі. Улады спрабавалі і сход правесці, людзі выказвалі ім свае прэтэнзіі, але няма грошай. Напрыклад, па вуліцы Рэчыцкая яшчэ ў 2008 годзе складзена праектнай арганізацыяй праектна-каштарысная дакументацыя і па аб’екту “капітальны рамонт вуліцы Рэчыцкая”. Але да гэтага часу, з-за адсутнасці фінансавых сродкаў на ўпарадкаванне горада, немагчыма рэалізаваць праект.
«Калі ўвесь час улады будуць займацца ліставаннем, то так ніколі не з’явяцца грошы на рамонт вуліцы,» — падкрэсліў палітык. Выйсцем з такой сітуацыі, з яго словаў, можа стаць агучванне праблемы ў публічнай прасторы, каб улады як мага хутчэй звярнулі на яе ўвагу.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота nest.by
8 октября 2013
Теги: Говори правду, общество, Брест
Коментарии
Добавить комментарий
Вы должны быть авторизованы для комментирования.