+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

«На вуліцы выйшаў “чырвона-зялёны пратэст”, і гэта крок да яднання краіны»

17 лютага ў Мінску, а 19 лютага ў абласных гарадах краіны прайшлі акцыі пратэсту — людзі патрабавалі адмены Дэкрэта №3. Але далёка не ўся дэмакратычная апазіцыя далучылася да арганізацыі і нават удзелу ў гэтых пратэстах. Чаму і ці будуць яны надалей больш актыўна браць удзел у народных акцыях, распавядае лідар кампаніі “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў.

Размова цалкам

Цытаты з размовы:

Сёння мы ўпершыню бачым аб’яднаную апазіцыю, у якой кожная частка робіць тое, што лічыць галоўным і патрэбным, але з адзінай мэтай — адмяніць Дэкрэт №3.

Пакуль тое, што можна назваць арганізацыяй вулічных акцый, знаходзіцца на вельмі кепскім узроўні.

Мы будзем сачыць за тым, як будзе паводзіць сябе ўлада, як будуць арганізоўвацца акцыі і вырашаць, ці далучацца да гэтых акцый.

Апазіцыі зараз варта засяродзіцца выключна на адмене Дэкрэта №3, а не спрабаваць выказаць усё, што накапілася за 20 гадоў, на адным мітынгу.

Статкевіч на сваёй акцыі 17 лютага скарыстаўся вынікам працы, якую вяла ўся апазіцыя апошнія тры месяцы.

Асноўнымі ньюсмекерамі і тымі, хто робіць хоць нешта цікавае, з’яўляюцца анархісты, але яны на самай справе — пагроза для мірнага пратэсту.

Новых людзей з “антыдармаедскіх акцый” апазіцыя здолее зрабіць сваімі прыхільнікамі, калі не будзе спрабаваць уціснуць іх у свае “загатоўкі”, напрацаваныя за 20 гадоў, а паспрабуе зразумець гэтых людзей, прыняць іх такімі, якія яны ёсць.

На час “антыдармаедскіх акцый” апазіцыя павінная забыцца пра Лукашэнку і памятаць толькі пра людзей, якія гатовыя з намі змагацца за адмену Дэкрэта №3. Калі мы сёння скажам ім “Жыве Беларусь”, “Далоў Лукашэнку”, “Мяжу з Расіяй” — мы страцім гэтых людзей.

Калі выйдзе “чырвона-зялёны пратэст”, а ён сёння менавіта такі, то гэта будзе першы крок і да яднання краіны.

Рашэнне аб адмене Дэкрэта не будзе “стратай твару” для ўлады — паслухалі людзей і прынялі рашэнне згодна з тым, што яны гавораць.

«Еўрарадыё»

22 февраля 2017

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі