+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

НА ЯКУЮ «НАЦЫЯНАЛЬНУЮ АБАРОНУ» ВЫДАТКОЎВАЕ ГРОШЫ ГОРАД-ГЕРОЙ МІНСК? Адказу пакуль не далі…

Дэпутаты Мінгарсавета, а таксама Мінгарвыканкам маўчаць наконт некаторых артыкулаў расходнай часткі бюджэта горада Мінска. Нягледзячы на дасланы месяц таму ліст-запыт ад імя мінскіх актывістаў кампаніі «Грамадзянская дамоваГавары праўду».

«Апошнімі днямі траўня мы адправілі калектыўны ліст у Мінгарсавет і Мінгарвыканкам з просьбай растлумачыць некаторыя артыкулы расходнай часткі бюджэта сталіцы. Напрыклад: чаму так шмат выдаткоўваецца на г.зв. “агульную дзяржаўную дзейнасць” ці “нацыянальную абарону”, і на якія канкрэтна мерапрыемствы будуць патрачаныя грошы падаткаплацельшчыкаў? Так, нам было цікава, чаму амаль на 70% падвысіліся расходы на “нацыянальную абарону” і “дзяржаўную дзейнасць”. Ці мо Мінску нешта пагражае і ўлады рыхтуюцца да абароны ад знешняга ворага? Тады ад якога канкрэтна? Тым больш сумы там шматмільярдныя!

Будзем разбірацца, чаму улады маўчаць наконт такіх важных пытанняў. Ці можа няма чым апраўдацца?» – пракаментаваў сітуацыю каардынатар кампаніі «Грамадзянская дамова–Гавары праўду» ў Мінску Юрый САЛОДКІ.

zapraudu.info

 

 

30 июня 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Надо ли извиняться перед памятником? Андрей Дмитриев на ОНТ