+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

НАБАЛЕЛАЕ ПЫТАННЕ. Ва ўсіх сэнсах слова

Актывісты «Гавары праўду» горада Салігорска накіравалі зварот у выканкам наконт будаўніцтва новай паліклінікі ў горадзе.

Подпісы за будаўніцтва новай паліклінікі ў горадзе грамадзянскія актывісты і прадстаўнікі грамадскіх рухаў збіраюць ужо некалькі гадоў. Калі іх прасумаваць, то атрымаецца даволі істотны вынік.

Толькі пад зваротам, накіраваным актывістамі кампаніі «Гавары праўду», падпісалася некалькі сотняў чалавек. Гараджане актыўна падтрымлівалі дадзеную ініцыятыву. Практычна не было людзей, якія адмовіліся пакінуць свае подпісы ў падтрымку вырашэння гэтага пытання, за выключэннем толькі некалькіх чалавек, працаўнікоў «Беларуськалія»  – у іх свая спецыялізаваная паліклініка.

Астатнія ж гараджане, а іх усё ж значна больш, спадзяюцца, што ўлады нарэшце пачуюць сваіх грамадзян і пачнуць вырашаць гэтае даўно набалелае  – і ў прамым, і ў пераносным сэнсе  – пытанне.

Праблем з медыцынскім забеспячэннем ў горадзе, які забяспечвае вельмі значную долю валютных паступленняў ад знешняга гандлю для ўсёй краіны, быць не павінна.

 

zapraudu.infо

 

27 июня 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам