+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

НАМ ГАЦІЦЬ ДА ВОЛІ ГАЦЬ! Уладзімір Някляеў да вызвалення Змітра Дашкевіча і дня народзінаў Генадзя Бураўкіна

Прасветлены сёння дзень у нашым прыцемненым жыцці. Прычым, як для меня, дык прасветлены ён падвойным святлом: вызваленнем Зьмітра Дашкевіча і днём народзінаў Генадзя Бураўкіна.

Паміж гэтымі падзеямі няма, на першы погляд, ніякай сувязі — і ўсё ж яна ёсць. Гэта сувязь пакаленняў, сувязь людзей, сэнс жыцця якіх — Беларусь. Яна — іх малітва і вера, іх любоў і надзея. Яна — іх дух і кроў. І пакуль будуць такія людзі, датуль будзе Беларусь, як бы і хто б ні завіхаўся, каб яе не было…

Нам гаціць да волі гаць
Кожным пакаленнем.
З днём народзінаў, Генадзь!
Зьміцер, з вызваленнем!

Уладзімір Някляеў

28 августа 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі