+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама здаўся пад націскам шматдзетных сем’яў і «Гавары праўду»

У Бялыніцкім райвыканкаме 7 чэрвеня адбылася сустрэча прадстаўнікоў выканаўчай вертыкалі з шматдзетнымі бацькамі, чальцамі жыллёва-будаўнічага кааператыва “Дванаццаць” з Бялыніч.

На сустрэчы прысутнічаў першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Чорны, які падчас гутаркі з шматдзетнымі бацькамі прапанаваў некалькі шляхоў вырашэння праблемы з аплатай будаўніцтва жылога дома для шматдзетных сем’яў у Бялынічах.

—        Анатоль Чорны агучыў перад намі тры магчымыя варыянты па завяршэнню будаўніцтва жылога дома для шматдзетных сем’яў у Бялынічах, — распавядае старшыня ЖБК “Дванаццаць” Пётр Шымбалёў. – Першы варыянт – шматдзетныя сем’і павінны ўзяць дадатковыя крэдыты пад 12% гадавых, каб цалкам аплаціць будаўніцтва жылога дома. Аднак паважаны Анатолій Барысавіч так і не патлумачыў нам, як банк дасць нам гэтыя крэдыты пры нашых невялікіх заробках, ды й ці змогуць шматдзетныя бацькі іх абслугоўваць.

Згодна другога варыянта, дом будзе дабудаваны як сацыяльны і мы атрымаем свае кватэры не ва ўласнасць, а ў якасці сацыяльнага жылля. На маю думку, вось гэта прапанова бліжэйшая да рэальнасці.

Быў агучаны і трэці варыянт, што ўсё ж, магчыма, нам прадаставяць ільготныя крэдыты для шматдзетных сем’яў на аплату ўсёй сумы будаўніцтва дома, што, канешне б, адразу вырашыла ўсе праблемы.

Аднак усе гэтыя прапановы прагучалі пакуль толькі на ўзроўні абяцанкаў, бо пратакол сустрэчы не вёўся і старшыня Бялыніцкаяга райвыканкама Аляксандр Варонін асабіста падкрэсліў, што гэта ўсяго толькі гутарка з агучкай магчымых варыянтаў вырашэння праблемы з забеспячэннем жыллём шматдзетных сем’яў у Бялынічах, — кажа Пётр Шымбалёў.

Па словах Пятра Шымбалёва, стаўленне чыноўнікаў да шматдзетных сем’яў змянілась пасля нарады па пытаннях жыллёвага будаўніцтва ў кіраўніка краіны 4 чэрвеня, дзе была агучана праблема з будаўніцтвам дома для шматдзетных сем’яў у Бялынічах.

Магчыма, рай- і аблвыканкамаўскія чыноўнікі зладзілі сустрэчу з намі 7 чэрвеня яшчэ і таму, што ў гэты дзень мы збіраліся ўсе разам з сем’ямі ехаць на асабісты прыём у адміністрацыю прэзідэнта, каб там распавесці пра нашы праблемы і адстойваць свае правы, — кажа Пётр Шымбалёў. — Аднак напярэдадні ў Бялыніцкім райвыканкаме мне сказалі, што ў гэты дзень адбудзецца агульны сход чальцоў ЖБК “Дванаццаць”, на якім шматдзетным бацькам будуць прапанаваны шляхі вырашэння праблемы. Да таго ж, пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі, у Бялынічах пабывалі здымачныя групы тэлеканалаў АНТ і СТВ, якія нарэшце звярнулі ўвагу на праблемы шматдзетных сем’яў у Бялынічах.

Раней на ўсе нашыя звароты у самыя розныя інстанцыі прыходзілі толькі адпіскі.  Безумоўна, мы ўдзячны прэзідэнту Аляксандру Лукашэнка, пасля ўказання якога чыноўнікі нарэшце звярнулі на нас увагу і пачалі рабіць нейкія прапановы, раней яны нас і слухаць не хацелі. Таксама мы вельмі ўдзячныя бялыніцкім актывістам “Гавары праўду”, бо менавіта дзякуючы іх інфармацыйнай падтрымцы мы змаглі расказаць людзям пра праблемы шматдзетных сем’яў у нашым гарадскім пасёлку і данесці гэтую інфармацыю да чыноўнікаў.

Багдан Іваноў, zapraudu.info

10 июня 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Надо ли извиняться перед памятником? Андрей Дмитриев на ОНТ