+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Напярэдадні Дня Волі ў Бялынічах распаўсюдзілі адмысловы нумар газеты “Рэгіён”

У Бялыніцкім раёне напярэдадні Дня Волі мясцовыя актывісты кампаніі “Гавары праўду” сумесна з актывістамі Партыі БНФ распаўсюдзілі адмысловы нумар газеты “Рэгіён”, прысвечаны 95-й гадавіне абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Газеты распаўсюджвалісь рознымі шляхамі: раздавалісь з рук у рукі, распаўсюджвалісь у крамах прыхільнікаў дэмакратычных каштоўнасцяў. Бялынічане ахвотна бралі прапаноўваемае выданне.

—        Большая частка накладу адмысловага нумару газеты “Рэгіён”, прысвечанага 95-й гадавіне абвяшчэння БНР, была распаўсюджанна ў Бялыніцкім раёне мясцовымі актывістамі “Гавары праўду” і Партыі БНФ, — кажа бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч. – Частка накладу была распаўсюджана таксама ў Круглянскім і Шклоўскім раёне, бо гэта рэгіянальнае выданне і яно карыстаецца папулярнасцю сярод чытачоў і ў гэтых раёнах. Давялось падзяліцца, па іх просьбе, газетамі і з хоцімскімі актывістамі “Гавары праўду”, якія скардзілісь на недахоп інфармацыйных матэрыялаў да Дня Волі.

Рэакцыя людзей пазітыўная, газеты бралі ахвотна, наклад адмысловага перадсвяточнага нумара “Рэгіёна” разышоўся вельмі хутка, — адзначыў Барыс Вырвіч.

Ірына Беганкіна, zapraudu.info

25 марта 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі