+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Напярэдадні Дзядоў хоцімскія актывісты “Гавары праўду” ушанавалі памяць загінуўшых у гады вайны яўрэяў

Напярэдадні святога для кожнага беларуса Дня памінання продкаў – Дзядоў – хоцімскія актывісты кампаніі “Гавары праўду” усклалі кветкі да помніка растраляным у гады Вялікай Айчынай вайны землякам — яўрэям  і навялі парадак на тэрыторыі каля мемарыяла.

4 верасня споўнілась семдзесят год з таго часу, калі ў 1942 годзе ў проціватанкавым рву каля існуючага ў сучасны час льноперапрацоўчага завода  растралялі каля тысячы жыхароў Хоцімска яўрэйскай нацыянальнасці, — кажа кардынатар кампаніі “Гавары праўду” па Хоцімскаму раёну Валерый Каранкевіч. – Сярод растраляных былі нямоглыя старыя, жанчыны і маленькія дзеці. У той час наша мясцовая ўлада актыўна займалась перадвыбарчай кампаніяй і ніякім чынам не ўзгадала гэту сумную дату.

Мясцовыя ж актывісты “Гавары праўду” сумесна з актывістамі Партыі БНФ правялі на месцы трагедыі мітынг-рэквіем, ушанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання, прыбралі навакольную тэрыторыю. Мы проста выканалі свой грамадзянскі доўг перад загінуўшымі людзьмі і нідзе пра гэта не ўзгадвалі, каб улады не пачалі нас абвінавачваць у спекуляванні на памяці загінуўшых, бо ішла перадвыбарчая кампанія.

Напярэдадні Дзядоў мы зноў наведалі месца масавага растрэла нашых землякоў, усклалі кветкі да помніка, узгадалі трагічныя старонкі нашай гісторыі і навялі парадак на яго тэрыторыі. Мы добра памятаем старую ісціну – у таго, хто забывае сваё мінулае, няма будучыні.

Ірына Беганкіна, zapraudu.info

2 ноября 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета