+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Народны рэферэндум: адбыліся грамадскія слуханні „Малы памежны рух і бязвізавая прастора» ў Гародні

У межах кампаніі „Народны рэферэндум” у Гародні адбыліся грамадскія слуханні „Малы памежны рух і бязвізавая прастора: наступныя крокі”.

 

B7491CB6686360FA9DF703CAECDC380FF28098CE07B05C9A50pimgpsh_fullsize_distr

 

Намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў, палітолаг Алесь Лагвінец і актывістка кампаніі „Гавары праўду” Таццяна Караткевіч абмеркавалі з гарадзенцамі перспектывы ўвядзення малога памежнага руху паміж Беларуссю і Польшчай, а таксама Беларуссю і Літвой.

З 2009-га года па гэтым пытанні вядуцца перамовы на дзяржаўным узроўні, але ў рэальнасці беларускі бок блакуе падпісанне адпаведных пагадненняў, што па словах намесніка старшыні руху „За Свабоду” Алеся Лагвінца з’яўляецца паказчыкам стаўлення ўладаў да жыхароў краіны: — Нармальныя ўзаемавыгадныя адносіны з Еўрапейскім Звязам, асабліва ў сённяшніх варунках, яны для нас вельмі важныя. Пытанні таго, каб людзі маглі вольна перасякаць мяжу – асабліва тыя, што жывуць на памежных тэрыторыях, яно вельмі важнае асабліва ў варунках эканамічнага крызісу. Для шмат каго з людзей гэта спосаб эканамічнага выжывання, а ўлады як раз наадварот спрабуюць стварыць больш перашкодаў.

0750E7CC6AA1275E55CD438B849646FA8213DC4A0864564C5Epimgpsh_fullsize_distr

Дамова пра малы памежны рух дае права на бязвізавае перасячэнне мяжы жыхарам населеных пунктаў, якія знаходзяцца на адлегласці 30 кіламетраў па абодва бакі мяжы. У зону дзеяння малога памежнага руху ўваходзяць такія буйныя гарады як Вільня, Берасце і Гародня.

«Беларускае Радыё Рацыя«, Гародня

23 марта 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі