+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

“Народны рэферэндум” дыскутуе праблемы медыцыны

У верасні ініцыятыва “Народны рэферэндум” арганізуе другі цыкл грамадскіх слуханняў паводле пытанняў, што ўваходзяць у яго парадак дня.

Слуханні будуць будуць прысвечаныя праблемам медыцыны.

Першыя з іх пройдуць у Бабруйску 11 верасня, у чацвер, па адрасе: вуліца Кастрычніцкая, 173А. Пачатак – а 18-й гадзіне. Удзел возьмуць лідары “Народнага рэферэндуму”, эксперты, лекары. Затым праблемы медычнага абслугоўвання абмяркуюць у Мінску, Брэсце і Слоніме.

poli

Нагадаем, у жніўні ў шэрагу гарадоў (Гомель, Полацк, Гродна, Магілёў) быў зладжаны першы цыкл слуханняў — на тэму “ Як зрабіць адукацыю якаснай і даступнай?”. Яна, як і медыцынская праблематыка, вынікаюць з першага пытання ў парадку дня “Народнага рэферэндуму”, якое гучыць такім чынам: “Ці згодныя вы, што ў дзяржаўных установах адукацыі і аховы здароўя ўсе паслугі грамадзянам Беларусі павінны аказвацца бясплатна?”

“Прафесійная і даступная медыцына, адукацыя – гэта элементарнае права на годнае цяперашняе і будучае для нас і (галоўнае!) для нашых дзяцей!

Дзяржава не мае права рабіць бізнэс на нашым здароўі і абмяжоўваць нашы магчымасці», — лічаць ініцыятары “Народнага рэферэндуму”. Пасля правядзення вераснёўскіх грамадскіх слуханняў будуць складзеныя прапановы па рэформе ў сферы аховы здароўя, якія ініцыятары “Народнага рэферэндуму” накіруюць у профільнае міністэрства. А ў хуткім часе будзе перададзены ў адпаведнае ведамства спіс прапановаў па рэформе адукацыі.

«Народный референдум»

10 сентября 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета