+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

“Народны рэферэндум” у Гародні

17 жніўня ў Гародні адбыліся першыя грамадзкія слуханьні, арганізаваныя кампаніяй “Народны рэферэндум”. У гэты сьпякотны летні дзень больш за 30 чалавек сабраліся ва ўтульнай залі ў цэнтры культурнай сталіцы Беларусі — 2014, каб абмеркаваць тэму “Як зрабіць адукацыю ў Беларусі якаснай і даступнай?”.

З уступнымі словамі перад удзельнікамі слуханьняў выступілі старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і старшыня Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч. Абодва яны падкрэсьлілі важнасьць кампаніі для актывізацыі грамадзянаў дзеля зьменаў да лепшага ў нашай краіне. Усе пагаджаюцца з тым, што зараз у нас “нешта ня так” – а што ж прапануецца, каб было лепей? Менавіта на гэтае пытаньне мусіць адказаць “Народны рэферэндум”. І што датычыцца сферы адукацыі, то у Гародні прагучала максімальная колькасьць прапановаў на гэты конт.

Выступ запрошанага на слуханьні эксперта, кіраўніка беларускага Балёнскага камітэту прафесара Уладзімера Дунаева, накрэсьліў усю “пуцявую мапу” зьменаў беларускай сыстэмы адукацыі: ад пажаданасьці ўдзелу Беларусі ў сусьветнай сыстэме ацэнкі якасьці адукацыі (у якой мы дасюль адмаўляемся ўдзельнічаць) – да зьмены прынцыпаў дзяржаўнай адукацыйнай палітыкі (згодна з артыкулам 107 Кодэксу аб адукацыі яе аднаасобна фармуе і гарантуе яе выкананьне Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь). Спадар Дунаеў заўважыў, што гэтыя зьмены немагчымыя без далучэньня да фармаваньня адукацыйнай палітыкі найбольш зацікаўленых групаў грамадзтва – працадаўцаў, вучняў/студэнтаў, бацькоў навучэнцаў.

На ўдакладняючае пытаньне старшыні камітэту “Салідарнасьць” Іны Кулей, якім чынам можна сфармаваць “сацыяльную замову” на зьмены ў сыстэме адукацыі, спадар Дунаеў вылучыў 3 этапы неабходнай працы: 1) дапамагчы вышэйназваным зацікаўленым групам зартыкуляваць уласныя групавыя інтарэсы; 2) пасьля гэтага – дапамагчы кансалідацыі групаў на базе агульных інтарэсаў; 3) і толькі пасьля гэтага – спрабаваць іх мабілізаваць на абарону гэтых інтарэсаў. Здаецца, што такім чынам павінна дзейнічаць і ўся кампанія “Народнага рэферэндуму”J

Актыўны ўдзел у дыскусіі прынялі былыя і дзейсныя выкладчыкі навучальных установаў Сяргей Мальчык (Партыя БНФ),Аляксандр Пагуляеў (Рух “За Свабоду”), Тацьцяна Караткевіч (“Гавары праўду”).

Наступныя грамадзкія слуханьні кампаніі “Народны рэферэндум” адбудуцца ў Магілеве 23 жніўня.

Ігар Лялькоў, намесьнік старшыні БНФ

19 августа 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі