+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

«НАРОДНЫ РЭФЕРЭНДУМ» У САЛІГОРСКУ. Гаваркія гараджане і пільныя міліцыянеры (фоты)

8 жніўня ініцыятары кампаніі «Народны рэферэндум» наведалі Салігорск: ад партыі БНФ у горад шахцёраў прыехаў яе намеснік Рыгор Кастусёў, ад Руху «За свабоду!»-  таксама намеснік арганізацыі Алесь Лагвінец, ад «Гавары праўду» — Ігар Драко. Сустракаў гасцей моладзевы актывіст Іван Шыла.

Першы пункт візіту — центральны гарадскі рынак.

Там, акрамя Івана Шылы і яго паплечнікаў, спадароў Кастусёва, Лагвінца і Драко чакалі міліцыянты: два ў форме (падпалкоўнік і маёр), а таксама маёр у цывільным і відэакамерай (яму было лягчэй, чымся яго калегам, бо быў апрануты ў белую кашулю і белыя нагавіцы з ільну, на дварэ ж — плюс 34).

Ужо да першай размовы «тройкі» з прадрымальнікамі падпалкоўнік папярэдзіў, што збор подпісаў з’яўляецца адміністратыўным правапарушэннем. На гэта атрымаў адказ, што гэта ніякае не парушэнне, але калі ў яго ёсць загад затрымаць зборшчыкаў подпісаў, то так трэба і казаць.

Вясёлы маёр Яўген Жылінскі з відэакамерай

Што хвалюе прадпрымальнікаў? Перш за ўсё, недасканаласць заканадаўства ў галіне бізнэсу. Бізнэсоўцы не могуць планаваць сваю дзейнасць на пяць-дзесяць гадоў, бо законы бясконца меняюцца ці карэктуюцца.

Іван Шыла, паводле словаў адной прадпрымальніцы, вельмі прывабны апазіцыянер

Нельга сказаць, что гараджане занадта баяліся размаўляць з гасцямі на тэму «Якія змены патрэбныя краіне і як іх дамагчыся». Безумоўна, трохі іх палохалі міліцыянты, што рушылі следам за «прапагандыстамі» ідэі рэфереэндуму. Але за гадзіну з чвэрцю пагаварылі не так і мала.

Размова са старшынёй Савета прадпрымальнікаў рынка Святланай

Сярод іншага пачулі і просты рэцэпт: «Што трэба рабіць, каб у краіне пачаліся змены, пытаецеся? Памяняць прэзідэнта. Усё, хопіць, накіраваўся». Аўтарку гэтай фразы хацела суняць яе суседка: «Маўчы, Лена, а то машына за табой прыедзе». Лена не спалохалася і паўтарыла: «Так, трэбы мяняць прэзідэнта. Пакуль ён ва ўладзе, ніякіх пераменаў не будзе».

Гучаў таксама чыста пабытовы клопат: у горадзе высякаюцца дрэвы, дамы будуюцца занадта шчыльна, адзіны вадаём амаль не прыстасаваны для адпачынку.

Адна з прадпрымальніц распавяла пра дом №8 по вуліцы Камсамола. Там пачалі капітальны рамонт, але абмежаваліся тым, што пазбівалі балконы і забілі дошкамі вокны і дзверы, якія вядуць на гэтыя балконы. Такое вось дбанне пра жыхароў: абы толькі на зямлю не пападалі.

З’ездзілі паглядзець гэты дом, а пасля скіраваліся да райвыканкама, каб звярнуць увагу чыноўнікоў на тое, як у горадзе робіцца капітальны рамонт. Намесніка выканкама па ЖКГ на месцы не было (камандзіраваны ў Мінск), таму напісалі зварот на імя кіраўніка выканкама, каб ён выправіў сітуацыю і праінфармаваў пра гэта аўтараў звароту.

На гэты момант да першых трох міліцыянтаў далучыліся яшчэ два: зноў маёр і старэйшы сяржант.

Фота зроблена з аўтамабіля Рыгора Кастусёва

Такім чынам, да ад’езду «дэлегацыі» а 17-й гадзіне ў Мінск пяцёра супрацоўнікаў раённай міліцыі проста цягаліся па Салігорску.

Таксама была сустрэча з кіраўніком Незалежнага прафсаюза гарнякоў Мікалаем Зіміным. Яму спадары Кастусёў, Лагвінец і Драко распавялі пра ідэю і тэхнічныя аспекты правядзення «Народнага рэферэндуму».

У паліклініку, куды скіравалі ад офіса Незалежнага прафсаюза, трэба было прыязджаь у гадзін 7-8, калі пачынаецца раздача талоноў: людзі літаральна душацца, каб толькі трапіць да спецыяліста. Так апісвалі сітуацыю самі наведвальнікі паліклінікі. Праблема ў Салігорску застарэлая: не стае 30% медыцынскага персаналу. Чамусьці дактары ніяк не хочуць заставацца ў горадзе!.. Хаця горад нябедны і мог бы дадаткова плаціць сваім медыкам.

Што казалі людзі ў паліклініцы? Так, шмат паўтаралі з таго, што казалі прадпрымальнікі на рынку. І не дзіва, у адным жа горадзе і ў адной краіне жывуць.

Калі ж гаворка зайшла пра пытанні на рэферэндум, то не знайшлося таго, хто быў бы супраць таго, каб кіраўнікоў выканкамаў абіралі, а не прызначалі. І другое пытанне, вынясенне на рэферэндум якога не выклікала ні ў каго супраціву: грамадзянін Беларусі мае права быць прэзідэнтам толькі два тэрміны. Лукашэнку не крытыкавалі, але цвёрда казалі: «Двух тэрмінаў дастаткова».

Някепска было б, как апазіцыянеры як мага часцей вось проста так ездзілі па гарадах і размаўлялі з выбарцамі. Вядома, колькасць суразмоўцаў у такіх паездках невялікая, але ж працуе «сарафаннае радыё».

На тым жа рынку ўсе прадпрымальнікі даведаліся, што да іх прызджалі прадстаўнікі трох апазіцыйных арганізацый і казалі пра рэферэндум. Няўжо яны не распавядуць пра гэта сваім заёмым? А што казаць пра супрацоўнікаў выканкама: яны ж некалькі тыдняў будуць узгадваць і парадаваць адно аданаму, як нейкія тры, а за імі хлопцы з фотапаратамі прыйшлі ратаваць жыхароў дома №8 па вуліцы Камсамола.

Калі палітыка ў краіне мэтанакіравана знішчаецца ўладамі, палітычным дзеяннем робіцца нават простае: «Добры дзень! Я прадстаўляю кампанію «Народны рэферэндум». Што б вы хацелі змяніць у нашай краіне?»

zapraudu.info

9 августа 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам