+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

“Народны рэферэндум” у Лiдзе: якія выгады ад асацыяцыі з ЕС?

У цэнтральнай раённай бібліятэцы Ліды 22 лютага ў межах «Народнага рэферэндуму» прайшлі чарговыя грамадскія слуханні па пытанні еўраінтэграцыі Беларусі.

10649979_911397065559493_2667282612862814154_n

 

Нагадаем, трэцяе пытанне «Народнага рэферэндуму» гучыць так: «Ці падтрымліваеце вы курс на эканамічную інтэграцыю, асацыяцыю і стварэнне бязвізавай прасторы з Еўрапейскім Саюзам?». «Кантакты з аб’яднанай Еўропай цывілізуюць уладу. Дапаможам уладзе цывілізавацца», – заявіў палітолаг, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец, які на слуханнях выступаў у якасці эксперта.

nrlida2

Удзельнікі абмеркавалі магчымыя выгады ад асацыяцыі з Еўрасаюзам і візавай лібералізацыі. Асабліва шмат пытанняў было пра малы памежны рух. Людзі сярод іншага запытваліся, чаму ў Лідзе амбасада Літвы не адкрывае чаканы многімі візавы цэнтр.

Слуханні вёў намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў, з вітальным словам выступіў першы намеснік Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, прысутнічаў каардынатар кампаніі «Гавары праўду» па Гродзенскай вобласці Зміцер Бандарчук, сябры Сойму Партыі БНФ Станіслаў Суднік і Сяргей Трафімчык.

 Рух “За Свабоду” 

23 февраля 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі