+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

“Народны рэферэндум” пра нацыянальную бяспеку

Пры канцы лістапада адбудзецца шэраг мерапрыемстваў з чарговага цыклу грамадскіх слуханняў у межах “Народнага рэферэндуму”.

Яны прысвечаныя пытанням нацыянальнай бяспекі – паводле чацвертага пытання з парадку дня прапанаванага плебісцыта. Яно гучыць так: “Ці згодныя вы, што дзеля забеспячэння нейтральнага статусу Беларусі ў краіне павінна быць забаронена размяшчэнне замежных вайсковых аб’ектаў, ядзернай зброі, а беларускія вайскоўцы не мусяць несці службу за мяжой?”

Слуханні ўжо адбыліся ў Вілейцы, Лунінцы і Жлобіне и Бабруйске. Выступалі прадстаўнікі кампаніі “Народны рэферэндум” і ваенныя эксперты Аляксандр Алесін і Леанід Спаткай.

На чарзе – Бабруйск, Баранавічы і Гродна. Расклад такі:

Баранавічы – 28 лістапада, вул. Камуністычная, 19а, кв. 112, пачатак у 18.00.

Гродна – 30 лістапада, вул. Будзённага, 48А, пачатак у 13:00.

Рух «За Свабоду» на слуханнях у  Гродне прадставіць першы намеснік старшыні арганізацыі Юрась Губарэвіч.

Нагадаем, у жніўні, верасні і кастрычніку ў больш як дзясятку гарадоў прайшлі слуханні, прысвечаныя даступнасці і якасці медыцыны і адукацыі ў Беларусі.

Па іх выніках былі складзеныя рэкамендацыі па магчымых рэформах у гэтых галінах – іх перадалі ў адпаведныя профільныя дзяржаўныя ведамствы. Рэкамендацыі па ўдасканаленні сістэмы нацыянальнай бяспекі будуць прэзентаваныя на заключных грамадскіх слуханнях па гэтай праблематыцы, якія пройдуць напачатку снежня ў Мінску.

#рэферэндум

http://pyx.by

27 ноября 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі