+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Народныя сходы рыхтуюць запасныя сцэнары

Арганізатары Народных сходаў гатовыя да брутальных дзеянняў спецслужбаў напярэдадні акцыі, запланаванай на 8 кастрычніка. Кожны з сябраў аргкамітэта рыхтуе сабе дубль – на выпадак блакіроўкі ці прэвентыўнага затрымання, а месцы правядзення сходаў таксама маюць сваіх “двайнікоў”.

Прагэта 5 кастрычніка ў Мінску паведаміў сустаршыня аргкамітэта Народнага сходу Віктар Івашкевіч.

– У любым выпадку Народны сход будзе каму правесці. Побач з Бангалор ёсць яшчэ адзін вялікі сквер. І мы арыентавалі мясцовых арганізатараў, каб пры немагчымасці правесці сход у запланаваным месцы, людзі без канфліктаў адводзіліся ў іншае месца, дзе гэтыя сходы і павінны праходзіць, – падкрэсліў Віктар Івашкеввіч.

22 аргкамітэты з 26-ці гатовы праводзіць народныя сходы. Затрыманыя 12 агітатараў і арганізатараў гэтых акцый. Прыгэтым, як адзначае яшчэ адзін сустаршыня аргкамітэта Генадзь Фядыніч, “мясцовыя ўлады, спецслужбы цудоўна ведаюць, што яны парушаюць закон абмясцовых і рэспубліканскіх сходах”. Дарэчы, заяву ў Генеральную пракуратуру пра парушэнне гэтага закона арганізатары схода ўжо накіравалі.

У Мінску Народны сход мае прайсці 8 кастрычніка ў 13 гадзін на плошчы Бангалор. Арганізатары заклікалі прыйсці ўсі хлюдзей, каму абрыдла такое існаванне.

У выпадку, калі раптам плошча Бангалор акажацца “замініраванай”, ці БРСМ зладзіць чарговую піяр-акцыю, то арганізатары гатовы перамясціцца ў суседні Кіеўскі сквер. Без канфліктаў. Дарэчы, туды, на Народны сход, запрошаны і старшыня Мінскага гарвыканкама Мікалай Ладуцька.

Як сказала прадстаўнік кампаніі “Гавары праўду!” Таццяна Караткевіч, кампанія прапануе ўнесці ў выніковую рэзалюцыю схода пытанне пра неабходнасць дэкларавання даходаў чыноўнікамі і іх сем’ямі, пра празрыстую прыватызацыю на йбуйных беларускіх прадпрыместваў.

zapraudu.info

5 октября 2011

Теги:

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета