+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Навагодняе віншаванне лідара кампаніі «Гавары праўду» Уладзіміра Някляева +(видэа)

Дарагія мае беларусы, віншую вас з Новым годам!

Найперш віншую з тым, што сыходзіць у нябыт год стары. Ён быў цяжкі. Яго ў турмах сустракалі дзесяткі палітвязняў — і не ўсе яны вызваленыя. Іх сем’і, дзеці і жонкі, у другі раз на навагоднія святы без сваіх найродных і найблізкіх. Зноў чакаюць і спадзяюцца…

Гэты год быў першым у нашай гісторыі годам тэрарыстычнага акта, у якім загінулі людзі. Ён быў годам палітычных судоў, годам рэпрэсій, расправы з усімі, хто спрабаваў адстаяць сваё права на выбар, на свабоднае жыццё ў свабоднай Беларусі. Ён стаў годам эканамічнай катастрофы, абвала беларускага рубля, небывалай інфляцыі, падзення заробкаў і росту цэнаў — і ўрэшце годам, у якім пачаўся распродаж нацыянальнага багацця, якое спрабуюць забраць ужо не толькі ў нас, а ў нашых дзяцей і ўнукаў.

Усё гэта сталася не само па сабе, а праз дзеянні сённяшняй улады, якая ва ўсім абвінаваціла каго?.. Вас! Народ, які скупіў крупы і схаваў валюту ў панчохі! Можа быць, вы назапасілі крупы ды валюту да святаў, на Новы год? Дык даставайце…

Няма чаго даставаць.

Самае дзіўнае для мяне не ў тым, што такое сталася, а ў тым, што беларусы ўсё гэта стрывалі. Бадай, мы насамрэч унікальная нацыя, іншай такой няма.

Памятаеце, у час прэзідэнцкіх выбараў я прасіў вас уявіць, што з Новым годам вас віншуе новы прэзідэнт? А былы сядзіць пад ёлкай і слухае… Дык вось, калі б сталася так, калі б вас павіншаваў з Новым годам новы прэзідэнт, а былы сядзеў бы пад ёлкай ды яго слухаў, дык не было б ні дэвальвацыі, ні інфляцыі, ні падзення заробкаў, ні росту цэнаў! Больш за тое: у новым годзе мы жылі б у новай краіне! У дэмакратычнай, вольнай — у такой, у якой не жылі яшчэ ніколі, пра якую марым! І няхай нашу мару, нашу новую Беларусь збілі дубінкамі і кінулі за краты, але яна, наша беларуская мара, зламае краты, выйдзе на волю і прывядзе нас да годнага жыцця!

Бясконца наша мара аб свабодзе

Вядзе нас па зямлі і па вадзе,

Як сонца, што ніколі не заходзе,

Як зорка, што ніколі не ўпадзе!

Вам не надта падыходзіць прэзідэнт, які ўмее пісаць вершы? Вось вы й сустракаеце Новы год з тым, хто перапісвае Канстытуцыю.

У калядныя ды навагоднія святы ўсе мы загадваем на будучыню. Але давайце не будзем чакаць, якой яна, будучыня, прыйдзе сама па сабе. Будучыня будуецца. Талакой. Як дом. А дом будаваць — гэта нават не з кампаніяй «Гавары праўду» праўду шукаць. Бо што яна такое, праўда — кожны разумее па-свайму. А вось што такое дом — усе разумеюць аднолькава. Нягледзячы на тое, што свае дамы ва ўсіх розныя.

Ідучы на прэзідэнцкія выбары, я найперш хацеў, каб кожны беларус не толькі меў свой дом, а каб дом ягоны стаўся ягонай крэпасцю. Каб кожны ў сваім доме ахоўваўся законам, правам. Каб ніхто не мог пераступіць парог без дазволу гаспадароў. І як заклікаў я раней, гэтак заклікаю і цяпер сваіх і чужых, левых і правых: давайце Беларусь ратаваць і дом наш будаваць разам!

У калядныя ды навагоднія святы ўсе мы чакаем падарункаў. Усе нашыя спадзяванні добрыя, светлыя — і няхай яны спраўдзяцца! Няхай спраўдзіцца чароўная навагодняя казка, няхай напоўняцца нашыя сэрцы гэтакім шчасцем, такой радасцю, якія бываюць толькі ў дзяцінстве! Вось гэтую шчаслівую радасць я й хачу пакласці вам пад падушку, як навагодні падарунак…

Жыве Беларусь!

29 декабря 2011

Коментарии

  • Я31 декабря 2011 #

    C надеждой на будущее, что провожать наступающий НГ будем уже в другой, свободной Беларуси… Жыве Беларусь!

  • Вова7 января 2012 #

    Спасибо за открытку и поздравление. Но все равно за Лукашенку проголосую.

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі