+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Ня стала барда Ігара Сімбірова

Ігар Сімбіроў

12 ліпеня  памёр бард і грамадзкі актывіст Ігар Сімбіроў. Ігар Сімбіроў удзельнічаў у праекце «Барды Свабоды», быў асуджаны за ўдзел акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году. Пасьля плошчы Ігар доўгі час дамагаўся ад КДБ, каб яны вярнулі яму канфіскаваныя рэчы, у тымі ліку гітару і дзёньнік.

Уладзімер Някляеў:

— Ня стала аднаго з актывістаў кампаніі «Гавары праўду» Ігара Сімбірова, якого ўсе мы любілі ня толькі за грамадзкую актыўнасьць, але за ягоныя чалавечыя якасьці. Ён быў рамантычны, узнёслы, ягоная душа патрабавала не адно змаганьня з несправядлівасьцю, што пануе ў Беларусі, але і радасьці, сьвятла, сьпеваў. Адно зь ягоных затрыманьняў было зьвязана з гэтым: яго арыштавалі за тое, што ён сьпяваў на сустрэчах з выбарцамі. Арыштавалі і гітару Ігара. Гітару так і не вярнулі, і цяпер, на жаль, ужо няма каму яе вяртаць. Гэтая сьмерць для нас вельмі трагічная і нечаканая, зрэшты як не бывае чаканай сьмерці. Мы ўдзячныя Ігару за тое, што ён быў з намі, і будзем помніць яго. Выказваем самыя шчырыя спачуваньні ягонай маці, родным, сябрам і блізкім.

Ігар Сімбіроў жыў у Асіповічах. Яму было 40 гадоў.

Нарадзіўся ў 1972 г.

Музыкам сябе адчуў у дзіцячым садку, калі на ранішняй зарадцы апантана падпяваў «Прощанию славянки», якое штодня грала акампаніятарка.

Пасьля школы паступіў у Днепрапятроўскую тэатральную вучэльню на лялечнае аддзяленьне.

У першыя дні вучобы разам зь сябрам, паэтам і музыкантам Вадзімам Курылкам стварыў гурт «Осколки сна», дзе адыграў на бас-гітары 10 гадоў. Сьпявалі па-ўкраінску, па-расейску і па-ангельску.

Пасьля заканчэньня тэатральнай вучэльні працаваў у Днепрапятроўскім лялечным тэатры, на тэлебачаньні, прадаваў сьвяцільнікі эўрапейскіх вытворцаў.

У 1998 г. вяртаецца ў Беларусь.

З 1999 г. актыўна ўдзельнічае ў дэмакратычным руху, за што неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці і бываў звольнены з працы.

Выдаваў газэту «Асіповіцкая панарама». Быў актывістам кампаніі «Гавары праўду». Актыўна выступаў з сольнымі канцэртамі.

З архіву «Свабоды»

Ігар Сімбіроў: О Беларусь, мая магіла. Зь вясёлкай над труной


Паводле «Радыё Свабода», zapraudu.info

12 июля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі