+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Някляеў і Вайцюшкевіч: Дню волі прысвячаецца! Слухайце і чытайце

Перад Днём волі Уладзімір Някляеў напісаў верш – ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

І літаральна праз дзень яго даўні сябар Зміцер Вайцюшкевіч паклаў тыя радкі на музыку. Прапануем вашай увазе, шаноўныя сябры, новы твор – і ў музычным варыянце, і – тэкставым.

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! (аудыёзапіс па спасылцы)

Жыве Беларусь!..

Яна пяе, цалуецца у скверы,
Вянком купальскім па Дняпры плыве,
Жыве ў надзеі, любасці і веры –
У нашых сэрцах Беларусь жыве!

Жыве Беларусь!..

Яна жыве у Крэве і Смаргоні,
На скрыжаваннях часу гнёзды ўе,
І ўсё ляціць крывіцкая Пагоня,
І час ляціць – і Беларусь жыве!

Жыве Беларусь!..

Яна жыве, бо духам не змарнела,
Бо вольны дух на Сожы і Дзвіне,
І сцяг лунае бел-чырвона-белы,
Лунае сцяг – і Беларусь жыве!

Жыве Беларусь!..

21 марта 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета