+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Някляеў: Каваленка чысты і высокі як сьцяг, які ён узьняў

Уладзімір Някляеў, лідар кампаніі «Гавары праўду», каментуе сённяшняе вызваленне Сяргея Каваленкі.

Вызваленьне Сяргея Каваленкі азначае тое, што ў Лукашэнкі не было аніякіх ілюзій адносна таго, як адбудуцца выбары. У іх працуюць сацыялягічныя службы, і яны ведалі наперад, што народ на выбары ня пойдзе.

Гэтыя выбары сфальшаваныя яшчэ больш брутальна, чым фальшаваліся прэзыдэнцкія выбары. А далей тыя наступствы, якія ўжо ёсьць — непрызнаньне з боку назіральнікаў АБСЭ і далей — тупіковая сытуацыя.

А трэба аддаваць крэдыты, трэба аддаваць крэдыт ня толькі на Захад, але і на Ўсход, Расеі. Толькі на наступны год трэба аддаць больш за тры мільярды. Дзе іх узяць? Яшчэ раз Расея пазычыць, але ж ня будзе Расея ўвесь час аддаваць крэдыты са сваіх жа крэдытаў.

Значыць, трэба ўсё ж такі неяк рухацца да Захаду, да МВФ. Як гэта зрабіць? Эканоміка ў тупіку, палітыка ў тупіку — значыць, застаецца той самы мэханізм, які даваў хоць нейкі плён, а менавіта — гандаль палітзьняволенымі.

Таму пачалі яшчэ болей «прэсаваць» тых, хто ў зьняволеньні, таму Дашкевічу новы прысуд, а не таму, што нехта з апазыцыі ўдзельнічаў у выбарах, а нехта ня ўдзельнічаў.

Я толькі хачу вось што сказаць: я памятаю, як у гэтых жа сваіх палітычных мэтах скарыстоўваліся, мякка кажучы, ня тое што не палітычныя, а несумленныя падыходы.

Калі трэба было некаму давесьці чысьціню сваіх ідэалаў, то пачыналі ківаць на Міколу Статкевіча, які пагадзіўся браць удзел у выбарах.

Дык вось я баюся, каб вось гэтыя людзі не скарысталі вызваленьне Каваленкі, які, па сутнасьці, стаў сымбалем беларускага духу. І якога, канечне, зламалі — чалавек гэтулькі галадаў — што тут дзіўнага? Не такія ламаліся.

Я кажу гэтак эмацыйна, бо вельмі не падабаецца тая зьвяга, якая ўсчалася ў апазыцыі, у дэмакратычных сілах — ізноў высьвятленьне адносінаў. Вядома, самім з сабой змагацца лягчэй — гэта не з рэжымам, тут можна некага і перамагчы. Але калі ставіць задачу перамагчы рэжым, то ўсе мы павінны быць разам.

І Каваленка ў гэтым выпадку — гэткі ж чысты і высокі, як той бел-чырвона-белы сьцяг, які ён узьняў на Каляды над сваім родным горадам і над нашай Беларусьсю».

Крыніца: Радыё Свабода

27 сентября 2012

Коментарии

  • Живсвет28 сентября 2012 #

    Эти выборы — агония уродов. Так цепляться за парламенские зарплаты и превилегии, что забывать стыд, совесть и подделывать документы — это уже глубокая клиника и криминал в одном флаконе и неразбавлено даже намеком на демократию.

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі