+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Някляеў: Таблічкай «Республика Белоруссия» Крэмль абазначыў свае планы

Гэтай таблічкай, пастаўленай крамлёўскай канцылярыяй для ўказання месца беларускай дэлегацыі на саміце АДКБ у Маскве, Крэмль зусім ясна абазначыў свае далейшыя планы адносна Беларусі.

І справа тут зусім не ў правілах граматыкі рускай мовы…

Някляеў

У звязку з гэтым прыгадалася адна гісторыя. У 1999 годзе ў Смаленску, дзе 1 студзеня 1919 года і была абвешчаная «Советская Белоруссия», святкавалася 80-годдзе БССР. Туды паляцеў увесь наш палітычны сынкліт.

Расейскую дэлегацыю ачольваў старшыня Думы Селязнёў. У залі проста зашкальваў панславізм (цяперашні «русский мир»). Лозунгі, прамовы — Лукашэнка таксама, што называецца, у тэме, але ўсіх перагаварыў (тут нават больш дакладным будзе рускае слова «перешиб») мітрапаліт Смаленскі й Калінінградcкі (цяперашні патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі) Кірыл. Выступіў і сказаў, што не бачыць ніякіх перашкодаў для нашай усеагульнай еднасці, бо няма насамрэч ніякіх беларускіх і ўкраінскіх моваў, беларускага і ўкраінскага народаў, а ёсьць адно вялікае руcкае дрэва, на якім беларуская і ўкраінская галіны калі самі не абламаюцца, дык абсякуцца… І кіраўнік Беларусі падняўся і запляскаў. Яму, па сутнасці, кажуць, што Беларусі няма (дык хоць задайся пытаннем: скуль ты тады ўзяўся, які ты беларускі прэзідэнт?), а ён устае і ў далоні пляскае…

Вось і на цяперашняй сустрэчы ў Крамлі можна сказаць папляскаў.

Дома заяўляў: «Дурная і бязмозглая палітыка», — а ў Маскве: «Пуцін не ў чым не вінаваты».

Ну, не Пуцін жа таблічку ставіў. І напрыканцы — пра галіны, якія калі не абламаюцца, дык абсякуцца. Ва Украіне паспрабавалі абсекчы. Абламаліся.

«Наша Нiва»

 

24 декабря 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета