+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Някляеў: У пройгрышы Беларусі на «Еўрабачанні» палітыка ні пры чым

У экспрэс-каментары «Салідарнасці» Уладзімiр Някляеў акрэсліў прычыны паразы беларусаў на «Еўрабачанні».

Паэт, лідэр кампаніі «Гавары праўду» лічыць, што галоўная праблема – у адсутнасці прафесіяналізму, і праводзіць аналогіі са спортам.

– Беларусь не трапіла ў фінал «Еўрабачання» абсалютна па тых жа прычынах, па якіх не выйшла ў play-off чэмпіянату свету па хакеі, – лічыць Уладзімiр Някляеў. – На жаль, усе што робіцца дзеля хакею і папсовага мастацтва ў Беларусі, мае непасрэднае дачыненне да прэзідэнта. Ён гэта любіць, таму справай займаюцца не прафесіяналы, а тыя, хто хоча прыдбаць дывідэнтаў ад набліжэння да персоны № 1.

Другая прычына, на его думку, у тым, што Беларусь няўдала капіюе Расію.

– Зноў жа, гэта датычыцца і хакею, і музыкі, – падкрэслівае суразмоўца. – Самабытнасць павінна быць і ў спорце, і ў мастацтве, а калі мы капіюем, прычым няўдала, досвед усходнега суседа, чакаць добрага выніку ня варта. Бо копія заўседы горш арыгінала.

Як мяркуе лідэр «Гавары праўду», палітыка магла адыграць пэўны ўплыў на вынік галасавання гледачоў, але асноўная прычына паразы не ў гэтым:

– Канешне, палітзняволеныя, рэпрэсіі і «чорныя» спісы на слыху ў Еўропы, але шукаць у гэтым прычыну паразы ня варта. Галоўная праблема ў тым, што шмат чым у нас займаюцца не прафесіяналы, а набліжаныя «да цела». Пакуль гэтая сітуацыя ня зменіцца, не варта чакаць добрых вынікаў у чым бы не было.

Крыніца: Салідарнасць

25 мая 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Надо ли извиняться перед памятником? Андрей Дмитриев на ОНТ