+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Някляеў выбачыўся за ўладу перад прадстаўнікамі замежных ПЭН-цэнтраў

Сакратару нарвежскага ПЭН-цэнтра Карлу Мортану Іверсану, сябру ўправы Уільяму Нюгарду, выдаўцу Трыгвэ Ослюнду, сябру ўправы дацкага ПЭН-цэнтра Нільсу-Івару Ларсэну

Паважаныя сябры!

Прыміце мае прабачэнні за тыя свінскія паводзіны, якія дазволіў у адносінах да вас сённяшнні беларускі рэжым. Узяўшы з вас грошы за візы і не пусціўшы ў краіну, пратрымаўшы ў аэрапорце без яды і вады і выправіўшы, як нейкіх злачынцаў, дахаты, рэжым яшчэ раз прадэманстраваў усяму свету сваю брутальнасць, непавагу як да сваіх грамадзянаў гэтак і да іх гасцей — увогуле непавагу да чалавека і ягоных правоў. Гэта таксама ёсць дэманстрацыя адносінаў рэжыма да культуры ва ўсіх сэнсах гэтага слова.

Разам з прабачэннямі прыміце маю падзяку за ўсё тое, што вы робіце, каб дапамагчы беларускай культуры, літаратуры выстаяць, выжыць у гэты неспрыяльны для нас час. Мы адчуваем вашу салідарнасць, вашу падтрымку — і гэта дадае нам сілы, дазваляе з надзеяй глядзець у будучыню. Нават тады, калі гэтая будучыня здаецца беспрасветнай.

Гістарычна Беларусь — еўрапейская краіна. Яна такой была і такой застанецца, якія б рэжымы ні намагаліся перарабіць яе на свой капыл. Я веру, што з вашай дапамогай, з падтрымкай усіх еўрапейцаў Беларусь у Еўропу вернецца.

Яшчэ раз — мае прабачэнні і ўдзячнасць!

Уладзімір Някляеў, ганаровы старшыня беларускага ПЭН-цэнтру, экс-кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь

8 декабря 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Беларусь не только Минск»: форум регионального развития в Бобруйске