+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Някляеў затрыманы i вызвалены

Сябры ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Аляксандр Любянчук і Марыя Арцыбашава 20 кастрычніка ў Мінску рабілі інтэрв’ю з палітыкам Уладзімірам Някляевым і былі затрыманыя міліцыяй.

313283_222333087826286_1433134859_n

Цікавасць міліцыянтаў, якія праходзілі побач, выклікала беларуская мова героя сюжэта, распавялі журналісты прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

– А 14 гадзіне на вуліцы Мележа ў Мінску мы запісвалі гутарку з палітыкам Уладзімірам Някляевым на розныя грамадска-палітычныя тэмы. У нейкі момант побач праходзіў супрацоўнік міліцыі, які вырашыў “праявіць пільнасць” і пачаў правяраць дакументы ў прысутных, – гаворыць Аляксандр.

Пасля гэтага журналістаў і палітыка даставілі ў аддзяленне міліцыі Савецкага раёна. Па словах Любенчука, тут у журналістаў спраўдзілі асобы праз міліцэйскую камп’ютарную базу. Міліцыянты таксама мелі намер праглядзець адзняты відэаматэрыял.

Прыкладна праз гадзіну пасля затрымання журналістаў і палітыка вызвалілі без складання які-кольвек праколаў і без вынятку рэчаў.

Паводле падлікаў ГА «БАЖ», сёлета ў Беларусі пад затрыманні падпадалі ўжо 26 журналістаў.

Прэс-служба ГА «БАЖ»

20 октября 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі