+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Офіс дэпутата “Грамадзянскай дамовы” адкрыты Ў Бялыніцкім раёне

Офіс дэпутата “Грамадзянскай дамовы” адкрыты 29 кастрычніка ў Бялыніцкім раёне, паведамляе незалежная газета “Магілёўскі Выбар”.

Ён пачаў сваю працу ў адным з прыватных дамоў, бо мясцовыя актывісты “Гавары праўду” пакуль не маюць магчымасці зняць падыходзячае памяшканне для арганізацыі працы офіса.

Мы на пэўны час затрымалісь з адкрыццём офіса “Грамадзянскай дамовы”, бо былі пэўныя праблемы з памяшканнем, — распавядае бялыніцкі актывіст “Гавары праўду” Мікалай Мяцеліца. — Але ў рэшце-рэшт мы змаглі вырашыць гэта пытанне, дапамогу аказалі нашы мясцовыя сябры з Партыі БНФ. Зараз мы маем магчымасць арганізаваць кваліфікаваную дапамогу звярнуўшымся да нас грамадзянам у межах “Грамадзянскай дамовы”, больш цесна супрацоўнічаць з людзьмі ў вырашэнні хвалюючых іх пытанняў. На маю думку, адкрыццё офісаў “Грамадзянскай дамовы” па ўсёй краіне – крок у патрэбным накірунку.

Бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч лічыць, што адкрыццё кампаніяй “Гавары праўду” офіса дэпутата “Грамадзянскай дамовы” – станоўчая з’ява для жыхароў Бялыніцкага і блізкіх да яго раёнаў.

Безумоўна, вельмі добра, што ў жыхароў Бялыніцкага і суседніх раёнаў зараз з’явілась магчымасць звяртацца за патрэбнай дапамогай у офіс “Грамадзянскай дамовы”, — кажа Барыс Вырвіч. – Гэта дазволіць нейкім чынам далучаць людзей да грамадскага жыцця, наладжваць зваротную сувязь. Тым больш, што ў нас Бялынічах прадстаўнікі розных дэмакратычных партый і арганізацый даўно ўжо працуюць супольна, няма таго штучнага падзелу, які існуе ў вялікіх гарадах. І гэта правільна, бо мэта ў нас адна – пабудова дэмакратычнага грамадства ў нашай краіне. Думаю, такая супраца будзе толькі пашырацца і адкрыццё офіса “Грамадзянскай дамовы” будзе гэтаму толькі спрыяць.

Багдан Іваноў, zapraudu.info

30 октября 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам