+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Орша: Сябры «Гавары праўду» наведалі магілы дэмакратычных актывістаў

На Радуніцу актывісты кампаніі “Гавары праўду” ў Оршы разам з калегамі з іншых арганізацый традыцыйна наведваюць магілы памерлых актывістаў дэмакратычнага руху на Аршаншчыне, прыбіраюць смецце, запальваюць свечы.

Сёлета месцам калектыўнай прыборкі сталася Кабыляцкая гара, вядомая яшчэ як Аршанскія Курапаты.

Нагадаем, што напрыканцы 80-х гадоў пры будаўніцтве чыгунцы тут была знойдзена вялікая колькасць чалавечых парэшткаў. Як выявілі эксперты, людзі былі расстраляныя ў перыяд ад 30-х да 50-х гадоў, што паказвае на перыяд сталінскіх рэпрэсій. Арыентыровачная колькасць пахаваных тут ахвяраў ад 300 да 5000 чалавек. Напачатку 90-х гарвыканкам па ініцыятыве аршанскай грамадскасці ўсталяваў на месцы расстрэлаў помнік, які так і не стаў ахоўваемым.

Алесь Шутаў, zapraudu.info

15 мая 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі