+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Орша: за абразы и пагрозы рабочаму адміністрацыя адказала у судзе

Рабочым аршанскіх электрасетак часам даводзіцца працаваць па 13-16 гадзін у суткі.

Аднак адпаведнай аплаты за сваю працу яны так і не бачаць, як і не бачаць за гэта дадатковых выходных. Акрамя таго, па надуманных прычынах іх пазбаўляюць прэмій, не аплочваюць усе рабочыя пуцёўкі і не даплочваюць за перазменку, якая штодня доўжыцца 30 хвілін.

Пра гэта распавёў рабочы РУП электраэнергетыкі “Віцебскэнерга” філіяла Аршанскія электрычныя сеткі Мікалай Прануза, які звярнуўся па прававую дапамогу на сацыяльны офіс кампаніі “Гавары праўду” у Магілёве.

Мікалай Прануза паведаміў, што ў іх арганізацыі існуе некалькі табеляў – адзін для бухгалтэрыі, а другі для праверак, і таму колькасць неўлічанага працоўнага часу часам дасягае некалькіх дзён напрацягу паўгоддзя.

Шматлікія скаргі на адрас кіраўніцтва арганізацыі не далі ніякіх вынікаў. Не дапамагае адстаяць свае правы і дзяржаўны прафсаюз, які ў 2012 годдзе падтрымаў наймальніка і даў дазвол на тое, каб рабочым не даплачваць штодня 30 хвілін падчас перазменкі.

Сітуацыю каментуе юрыст Алена Барысава:

—         Усе адказы на свае скаргі, якія атрымаў Мікалай Прануза, не адпавядаюць існуючаму заканадаўству. Паводле іх вынікае, што чалавек, які адпрацаваў цягам апошніх шасці месяцаў звышнормы, застаўся вінен арганізацыі 8 працоўных гадзін. Мною падрыхтавана скарга аб пераліку сверхурочных, а таксама раз’яздных КТС. Акрамя таго, была падрыхтавана скарга аб правядзенні атэстацыі працоўных месцаў атэстацыйный камісіяй.

14 жніўня адбыўся суд, у якім рабочы  абараняў свой гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю і спрабаваў законным шляхам даказаць сваю правату.  Cправа ў тым, што прадстаўніца адміністрацыі філіяла Аршанскіх электрасетак з-за таго, што Мікалай Прануза пісаў скаргі на імя кіраўніцтва і спрабаваў абараніць свае працоўныя правы пачала абражаць яго і пагражала яму наступствамі за ягоную актыўнасць у прысутнасці іншых рабочых.

Суд прыгаварыў прадстаўніцу адміністрацыі Царыкаву к штрафу 750 000 рублеў.

«Правозащитный центр «Весна»

19 августа 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам