+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Орша: зарэгістравана ініцыятыўная група Канстанціна Анташкевіча

Ініцыятыўная група актывіста кампаніі «Гавары праўду», сябра аргкамітэта БСДП (НГ) Канстанціна Анташкевіча зарэгістравана 17 ліпеня ў акруговай камісіі Аршанскай гарадской акругі № 26 пад нумарам 1.

У складзе групы — лідэры кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў, Андрэй Дзмітрыеў, Сяргей Вазняк, Аляксандр Фядута, а таксама мясцовыя актывісты кампаніі. Адначасова зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы старшыні гарадскога Савета дэпутатаў Людмілы Дабрынінай (кандыдат ад улады) і малавядомага ў грамадскіх колах грамадзяніна Дзенісенка.

Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

18 июля 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Беларусь не только Минск»: форум регионального развития в Бобруйске