+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

П. Шымбалёў: Бялынічскія ўлады рэагуюць на ўзнятыя актывістамі “ГП” праблемы

За першае паўгоддзе 2014 года ў Бялыніцкі райвыканкам паступілі 139 (47 – пісьмовыя, 6 – электронныя, 86 – вусныя) зваротаў грамадзян, што на 65 працэнтаў больш чым за аналагічны перыяд у мінулым 2013 годзе.

Адпаведныя звесткі агучыла на пасяджэнні Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта 9 ліпеня начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Наталля Сіманава.

Інтэрнэт-сайт Бялыніцкага райвыканкама паведамляе, што за парушэнні заканадаўства па рабоце са зваротамі грамадзян былі прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці шэсць пасадавых асоб райвыканкама.

Таксама адзначаецца, што на працягу першага паўгоддзя 2014 года кіраўніцтва райвыканкама правяло 68 прыёмаў грамадзян па асабістых пытаннях, у тым ліку старшыня райвыканкама – 12. На іх прыняты 65 чалавек, 63 з якіх прыйшлі са сваімі жыццёвымі праблемамі на прыём да Мікалая Кадаценкі. Акрамя гэтага кіраўніцтва райвыканкама правяло 28 выязных прыёмаў грамадзян, на якія завіталі 21 чалавек. У тым ліку старшыня райвыканкама правёў 6 такіх прыёмаў, падчас якіх па яго дапамогу звярнуліся 16 чалавек.

Кіраўніцтва райвыканкама за першае паўгоддзе гэтага года правяло 15 “прамых тэлефонных ліній”, на якія паступіў 51 зварот. На “гарачы тэлефон” райвыканкама – больш з 200 тэлефанаванняў. Сёлетняя статыстыка тэлефонных зваротаў грамадзян значна перавышае леташнюю.

Па словах Наталлі Сіманавай, найчасцей грамадзяне звярталіся ў райвыканкам па камунальна-бытавых, жыллёвых праблемах, па пытаннях добраўпарадкавання паселішчаў, працы і заработнай платы і іншых.

Актывісты “Гавары праўду” Бялыніцкага раёна адзначаюць, што рост разнастайных зваротаў у райвыканкам у раёне выкліканы тым, што чыноўнікі на месцах часцяком не звяртаюць ніякай увагі на скаргі і звароты грамадзян. Каб справа хоць неяк зварухнулася з месца, людзям даводзіцца звяртацца непасрэдна да старшыні Бялыніцкага райвыканкама Мікалая Кадаценкі, і толькі пасля яго “накачкі” пытанне неяк вырашаецца.

Па словах каардынатара кампаніі “Гавары праўду” у Бялыніцкім раёне Пятра Шымбалёва, актывісты кампаніі самі ў гэтым годзе неаднаразова звярталіся да Мікалая Кадаценкі з калетыўнымі зваротамі, каб дапамагчы бялынічанам вырашыць хвалюючыя іх пытанні па добраўпарадкаванню гарадскога пасёлка. Пётр Шымбалёў адзначае, што, як правіла, мясцовыя ўлады заўсёды прымалі да ўвагі ўзнятыя актывістамі “Гавары праўду” праблемы.

На думку бялыніцкіх актывістаў, колькасць зваротаў грамадзян са скаргамі ў органы выканаўчай улады Бялыніцкага раёна бліжэйшым часам будзе толькі ўзрастаць, бо ў апошні перыяд  у гаспадарках раёна ўзнікаюць пастаянныя праблемы з своечасовай выплатай зарабатнай платы. З-за недасканалай працэдуры многія грамадзяне, асабліва пажылога ўзросту, не могуць вырашыць пытанні прыватызацыі жылля.

Шмат хто з прадстаўнікоў сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян скардзяцца на тое, што ў раёне існуюць шматлікія праблемы з афармленнем сацыяльных дапамог. На разнастайныя папяровыя афармленні сацыяльна неабароненыя людзі вымушаны затрачваць процьму часу.

Багдан Іваноў

www.zapraudu.info

 

11 июля 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета