+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

ПА ЎСЁЙ БЕЛАРУСІ СТРАЙКУЮЦЬ ПРАДПРЫМАЛЬНІКІ. Рэчыца: з 1 жніўня – бестэрміновы страйк?

Сёньня ў Рэчыцы «прадпрымальнікі на сходзе вырашылі накіраваць пісьмовы зварот у Савет Міністраў накот тэрмінаў і парадку ўвядзеньня ў дзеяньне Тэхнічнага рэглямэнту Мытнага зьвязу.

Калі ўцямнага адказу цягам ліпеня не паступіць, прадпрымальнікі рынку “Славянскі” гатовыя з 1 жніўня пачаць бестэрміновы страйк», – паведамляе радыё «Свабода».

Сход прадпрымальнікаў. Рэчыца

 

Тымчасам прадпрымальніцкія страйкі адбываюцца сёньня па ўсёй Беларусі. «Белорусские новости» прыводзяць інфармацыю Вячаслава Піліпука, актывіста «Перспэктывы»: у сталіцы «на Чэрвенскім рынку не працуе каля паловы прадпрымальнікаў. Цалкам не працуе Паўднёвы рынак у Гародні, у Віцебску не працуюць 20% прадпрымальнікаў, у Баранавічах – 50%, у Сьветлагорску – 80% (там, адзначыў Пилипук, “праходзяць актыўныя дэбаты”), у Гомелі “два цантральных рынку былі зачыненыя”». Па краіне, паводле розных падлікаў, ня выйшлі на працу ад 3 да 5 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў.

Інтэрнэт-газета «Салідарнасць» нагадвае, што аднадзённы страйк ІП супраць умоваў тэхрэгламента прайшоў 27 чэрвеня, а на 15 ліпеня «“Перспэктыва” падала ў Мінгарвыканкам заяўку аб правядзеньні 15 ліпеня Маршу прадпрымальнікаў і мітынгу па праблеме сертыфікацыі, зьвязанай з увядзеньнем тэхрэгламенту Мытнага зьвязу».

zapraudu.info

 

2 июля 2013

Теги:

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі