Пад час «Чарнобыльскага шляху» актывісты «Гавары праўду» частавалі мінчукоў цукеркамі (фота)
Пляцоўка каля Акадэміі навук задоўга да прызначанага часу збору была ачэпленая металічнымі турнікетамі і байцамі міліцыі спецыяльнага прызначэння ў чорнай уніформе.
Усіх жадаючых паўдзельнічаць у шэсці прасілі прайсці кантроль праз ручныя металашукальнікі і паказаць асабістыя рэчы.
Ігар Драко прарваўся праз кардон міліцыянтаў
Праз некаторы час на пляцоўцы сабралося некалькі соцень людзей, у тым ліку і каля пяцідзесяці актывістаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду».
Таксама маладзёны грамадскай кампаніі зладзілі невялічкую акцыю: яны прапанавалі ўсім прысутным частавацца цукеркамі і згушчаным малаком з Рагачова. На сваю рызыку і адказ. Частавала гэтымі «прысмакамі» Святлана Вінаградава, жонка Паўла Вінаградава, які сёння быў асуджаны на 5 сутак адміністратыўнага арышту па палітычных матывах.
Першым пачаставаўся Сяргей Вазняк, былы палітвязень, а зараз адзін з кіраўнікоў кампаніі «Гавары праўду».
Сяргей Вазняк не спалохаўся «мірнага атама»
Гэтая акцыя выклікала цікавасць не толькі ў журналістаў з незалежных СМІ, але і ў аператараў «у цывільным».
Недзе каля 18-35 людзі рушылі ўбок плошчы Бангалор на жалобны мітынг.
zapraudu.info
26 апреля 2012
Теги: Говори правду, общество, Минск
Коментарии
Добавить комментарий
Вы должны быть авторизованы для комментирования.