+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

«Падатак на дармаедаў» не скасуюць, але зьмены рыхтуюць

Лідэры кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў і Тацяна Караткевіч правялі сустрэчу з намесьнікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляславам Пірштуком. Гаворка ішла пра «дэкрэт аб дармаедах», эканамічныя рэформы і шырокае абмеркаваньне законапраектаў.

Як кажа Дзьмітрыеў , Пірштук заявіў, што скасоўваць дэкрэт № 3 не зьбіраюцца, але паабяцаў «шматлікія зьмены, якія выкрасьляць шмат каго з гэтага падатку». Лідары «Гавары праўду» зьвярнулі увагу на пратэсты супраць Дэкрэту і заклікаў прынамсі цалкам перапісаць дакумент і не выкарыстоўваць штрафных мераў супраць тых, хто не сплаціў збор (іх можа быць 300–350 тысяч чалавек).

«Мы вельмі катэгарычна выказалі меркаваньне, што гэтага нават блізка не павінна быць, бо тады сытуацыя можа цалкам выйсьці з-пад кантролю, — кажа Дзьмітрыеў. — Ён сказаў, што ён гэта разумее, што яны там гэта разумеюць. Але абяцаньняў, безумоўна, не было».

Акрамя гэтай, на сустрэчы закранаўся яшчэ шэраг тэмаў. Дзьмітрыеў і Караткевіч падтрымалі прапановы па эканамічных рэформах, а таксама па спрашчэньні дзейнасьці прадпрымальнікаў. Прапановы «Гавары праўду» наконт рэформы мясцовага самакіраваньня і адкрытых выбараў мэраў Пірштук не падтрымаў, а ў адказ на патрабаванне прыцягваць грамадзтва да абмеркаваньня важных законапраектаў згадаў пра грамадзкае абмеркаваньне Кодэксу аб адукацыі.

«Радыё Свабода»

6 марта 2017

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі