+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Падпішыце паручальніцтва за Алеся Бяляцкага!

4 жніўня ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па ч.2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — “утойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры” — быў затрыманы старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі. ПЦ «Вясна» распачынае кампанію за вызваленне Бяляцкага і звяртаецца да ўсіх грамадзянаў з просьбай падпісаць паручальніцтвы за вядомага праваабаронцу.

«Мы распачынаем кампанію па зборы паручальніцтваў за Алеся Бяляцкага ад усіх грамадзянаў. Паручальніцтвы мы будзем перадаваць у органы пракуратуры Беларусі. Гэтая працэдура прадугледжана артыкулам 121 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў звароце «Вясны».

На падставе паручальніцтваў, паводле заканадаўства, пракуратура можа вызваліць з-пад варты Алеся Бяляцкага.

ПЦ «Вясна» звяртаецца да ўсіх неабыякавых беларусаў з просьбай выказаць салідарнасць з вядомым беларускім праваабаронцам, які шмат год бараніў і адстойваў правы чалавека ў Беларусі, і падпісаць паручальніцтва. Праваабаронцы абяцаюць, што як бы далей ні разгортваліся падзеі, яны будуць працягваць сваю дзейнасць па абароне правоў чалавека.

Падпісацца пад паручальніцтвам можна тут:

Праваабарончы цэнтр “Вясна” – г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 78а-48
(тэл:. (017) 331 08 44)

Беларускі Хельсінкскі Камітэт — г. Мінск, вул. К.Лібкнехта, 68-1201
(тэл:. (017) 222 48 00)

Беларуская асацыяцыя журналістаў – г. Мінск, вул. Камсамольская, 7-32
(тэл:. (017) 203 63 66)

Спампаваць паручальніцтва paruchalnictva-be

Юрыдычнае абгрунтаванне

Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь у сваім артыкуле 121 адной з мераў стрымання прадугледжвае паручальніцтва. Дадзеная мера заключаецца ў тым, што не менш за двух грамадзянаў Беларусі выступаюць з хадайніцтвам на імя органаў пракуратуры з тым, каб да асобаў, якія да суду знаходзяцца пад вартай, была прыменена мера стрымання — знаходжанне на свабодзе (падпіска аб нявыездзе). У выпадку, калі асобы, за якіх прынята паручальніцтва, парушаюць ўмовы, то яны могуць быць зноў узятыя пад варту, а таксама ў дачыненні да тых, хто выступіў з паручальніцтвам, можа быць ужытае пакаранне ў выглядзе штрафу. Сам факт наяўнасці паручальніцтваў аўтаматычна не цягне за сабой змены меры стрымання, але з’яўляецца вельмі важкай умовай для выхаду на свабоду асобаў, а таксама дэманструе следству і суду нашую салідарнасць. Грамадзяне Беларусі павінны персанальна ўласнаручна запоўніць бланк паручальніцтва.

 

9 августа 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета