+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Паэт Г.Бураўкін: «“Народны рэфэрэндум” – задума добрая, але нерэальная»

Генадзь БУРАЎКІН – вядомы беларускі журналіст, дыпламат, дзяржаўны і грамадскі дзеяч – але найперш азначае сябе як паэта. Аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў; першыя вершы апублікаваў у 1952 годзе – і піша іх дагэтуль. За савецкім часам быў рэдактарам часопіса «Маладосьць», карэспандэнтам «Правды» па Беларусі, старшынёю Дзяржтэлерадыё (з 1978 г.). Ужо падчас перабудовы, незадоўга да скону Саюза, у 1990 за падтрымку дэмакратычных сілаў ды прадастаўленьне эфіру апазіцыі быў вызвалены ад пасады; атрымаў прызначэньне пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН. У 1994–1995 працаваў намесьнікам міністра культуры і друку.

– Не надта я ў гэта веру як у сур’ёзную справу. Не бачу, як гэта рэальна зрабіць, як і хто будзе падлічваць галасы, як пасьля скарыстаць вынікі. Уражаньне такое, што арганізатары гэтага і самі не ведаюць.

Па задуме – ці, як кажуць, па пасылу – гэта добрая справа. Увогуле я за тое, каб падтрымліваць кожную ініцыятыву, скіраваную на карысьць дэмакратыі – калі людзі нешта шукаюць, нешта хочуць зрабіць. Але механізм рэалізацыі і тое, як гэта можна выкарыстаць, не зусім зразумела.

Пытаньняў, якія можна было б абмяркоўваць і вырашаць разам з народам, шмат – толькі гэта абавязкова трэба рабіць шчыра, адкрыта.

Напрыклад:

 — Шляхі ўмацаваньня – або нават абароны – незалежнасьці Беларусі

 — Будучыня нашай роднай беларускай мовы

 — Вяртаньне Канстытуцыі 1994 года (хоць не ідэальнай, але прынятай законным чынам).

zapraudu.info

 

9 июля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі