+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Палата прадстаўнікоў прыняла закон, які ўводзіць штраф за доступ да забароненых сайтаў

Памер штрафу складзе ад 350 тысяч да мільёна рублёў. Яго ўжо прыняла Палата прадстаўнікоў.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 20 кастрычніка прынялі ў другім чытанні законапраект, які ўводзіць штраф для інтэрнэт-правайдэраў, якія адкрыюць доступ да забароненых сайтаў. Памер штрафу складзе ад 350 тысяч да 1 мільёна. Азнаёміцца з новым законапраектам можна на нацыянальным прававым партале. Магчымыя змены датычаць не толькі абмежавання доступу на забароненыя сайты, але таксама рэкламы на замежных сайтах і ўвядзення штрафу за адсутнасць у правайдэра базы дадзеных карыстальнікаў паслуг.

Нагадаем, у пачатку кастрычніка стала вядома, што ў спіс абмежаванага доступу пакуль трапілі 25 сайтаў. Сярод іх – «Хартыя ‘97″, блог Яўгена Ліпковіча, электронны абменнік валют «Пракаповіч», «Беларускі партызан», сайт праваабарончага цэнтра «Вясна», а таксама 20 парнаграфічных і экстрэмісцкіх старонак.

«Чорны спіс» з’явіўся згодна з пастановай аператыўна-аналітычнага цэнтра ад 29 чэрвеня 2010 года. Доступ да гэтых рэсурсаў недаступны ў дзяржаўных установах.

«Еўрарадыё»

26 октября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета