+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Палескія вёскі: заробкі – 500 тысяч, скумбрыя – 102 тысячы, «чарніла» – 6 тысяч

Якія б праграмы «дэмаграфічнай бяспекі» не прымала дзяржава, якія б пафасныя прамовы аб клопаце аб людзях не казалі з высокіх трыбун, але статыстыка сведчыць аб тым, што смяротнасць перавышае нараджальнасць.

Напрыклад, у Петрыкаўскім раёне, па статыстычных дадзеных, за дзевяць месяцаў памерлі 590 чалавек, а нарадзіліся – 273. Статыстка спадзяецца, што дэмаграфічны стан могуць паправіць новыя сямейныя пары, бо за 2011 год больш жыхароў раёна пабраліся шлюбам, чым год таму. Але і разводаў таксама было зарэгістравана больш.

Прычым паміраюць у большасці сельскія жыхары.

У Петрыкаўскім раёне ў два разы часцей, чым у мінулым годзе, зводзілі мясцовыя жыхары рахункі з жыццём. Ад самазабойстваў загінулі 14 чалавек, прычым у 2010 годзе такіх было 7. І таксама – з чатырнаццаці самазабойцаў дзесяць былі жыхарамі вёсак.

Разам з самазабойствамі павялічылася і колькасць забойстваў: у 2011 годзе чатыры чалавекі былі забітыя, хаця ў мінулым годзе – толькі адзін. І зноў жа – усе забойствы здзейснены ў сельскай мясцовасці.

Ад атручэння алкаголем загінулі ў раёне за дзевяць месяцаў 13 чалавек, прычым 12 – жыхары вёсак.

Можа, такія мэты былі закладзены ў дзяржаўнай праграме «адраджэння вёскі»? І адрадзіць вёску па-дзяржаўнаму, значыць – знішчыць яе, ліквідаваць вяскоўцаў як клас? Бо таннае «чарніла» як каштавала 5-6 тысяч, так і каштуе зараз, можа, на тысячу даражэй. А скумбрыю ў адну вясковую краму на Палессі нядаўна прывезлі па 102 тысячы рублёў, што выклікала рогат мясцовых жыхароў з іх заробкамі па 500 тысяч. Каб за такія заробкі спажываць мяса па 50 тысяч ды рыбу – па 100, апрануць дзяцей, ці не прасцей заліць вочы «чарнілам» за 6 тысяч, ці палезці жыўцом ў пятлю?

Вера Кротава

21 ноября 2011

Теги:

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Надо ли извиняться перед памятником? Андрей Дмитриев на ОНТ