+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Палітвязні дзякуюць бялынічанам за падтрымку

Палітвязні Мікалай Аўтуховіч і Зміцер Дашкевіч даслалі бялыніцкім актывістам “Гавары праўду” лісты са словамі падзякі за падтрымку і віншаванні з Днём незалежнасці 27 ліпеня.

У прыватнасці, Мікалай Аўтуховіч піша: “Дзякуй вялікае ўсёй вашай суполцы за віншаванне і падтрымку! Вельмі прыемна атрымліваць добрыя словы падтрымкі, якія дадаюць моцы і веры!”.

Віншаванні з Днём незалежнасці былі дасланыя актывістамі “Гавары праўду” Бялыніцкага раёна ўсім беларускім палітвязням.

Актывісты “Гавары праўду” у Бялынічах, сумесна з прадстаўнікамі іншых дэмакратычных арганізацый, рэгулярна прымаюць удзел у акцыях салідарнасці з палітвязнямі, праводзяць адпаведныя інфармацыйныя кампаніі сярод насельніцтва рэгіёна. Палітвязням пастаянна дасылаюцца лісты са словамі падтрымкі і паштоўкі салідарнасці.

Усе неабыякавыя бялынічане могуць атрымаць адмысловыя паштоўкі, каб напісаць добрыя словы на адрас беларускіх палітвязняў, на офісе “Гавары праўду” у Бялынічах.

Ірына Беганкіна, zapraudu.info

2 августа 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета